Бязмежна шчыры канцэрт Анастасіі Шпакоўскай і праекта Nakapiano ў Вільні

02.09.2022 19:30 - 21:00 клуб «Paviljonas» (Pylimo g. 21B) 10 еўра

2 верасня ў Віленскім клубе «Paviljonas» адбудзецца канцэрт праекта Nakapiano. Сярод разынак імпрэзы — песні на словы Анастасіі Шпакоўскай і Аляксея Жданава, Ганны Ахматавай і Валерыя Маракова.




Дата: 2 верасня

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: клуб «Paviljonas», Pylimo g. 21B, Вільня


«Тое, што набалела. Што шукала форму для праявы доўгі перыяд творчасці Naka і Nakapiano і зараз гатова да крышталізацыі. Тое, што было ўпушчана, ці недаказана. Тое, што засталося і хоча выплеснуцца вонкі. Замест радкоў звілістых тэкстаў — яркі музычны выступ», — абяцаюць арганізатары канцэрта.


«Усё па-чэснаму. Максімальна. Наколькі можа быць сумленнай п’яная дзяўчына са стомленым сэрцам. Наколькі можа быць сумленным тое, што мы выносім вонкі...» — гаворыць Анастасія Шпакоўская пра канцэрт.


Замовіць квіткі коштам 10 еўра можна па спасылцы. Аплата наяўнымі на ўваходзе ў клуб.







Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Каралевіча “Метамарфозы” ў Мінску

31.10.2025 17:00 - 09.11.2025 19:00 Палац мастацтва (вул. Казлова, 3)

Экскурсія “Тканіна як метафара ў традыцыйнай культуры” ў Ветцы

08.11.2025 (12:00 - 13:30) Веткаўскі музей (Красная плошча, 5)

Вечар польскіх кампазітараў у Мінску

09.11.2025 (19:00 - 20:00) Прастора "Манахром" (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Апошні N.R.M. у Варшаве

09.11.2025 (20:00 - 23:00) 2KOŁA (ulica Tunelowa 2B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ