“Беларуска-нямецкія Каляды”

15.12.2017 17:30 - 18:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.М.Багдановіча, 13) Набходна рэгістрацыя

Зноў за вокнамі зіма – час кароткіх дзён і доўгіх начэй. Але мы любім гэту пару года. Менавіта зімой да нас прыходзяць Каляды – свята народнай містыкі і прыемных неспадзяванак. Яго з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Калядныя святы ўносяць у наша жыццё новыя промні святла, любові і надзеі. А дзе мы зможам убачыць, як святкуюцца сапраўдныя беларускія, а яшчэ і нямецкія  Каляды? Так, у Музеі гісторыі беларускай літаратуры! Запрашаем  15 снежня ў 17:30 у наш Музей (вуліца М.Багдановіча, 13) на казачнае свята “Беларуска-нямецкія Каляды ”.

Вас чакае:

  • адкрыццё часовай экспазіцыі “Калядны вечар” вучняў Уладзіміра Сайко;
  • варажба;
  • майстар-классы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак;
  • выступленне Народнага ансамбля народнай песні “Гаманіна”;
  • цікавыя і вясёлыя гульні;
  • “Батлейка”;
  • конкурс на лепшую святочную выпечку і самае прыгожае віншаванне;
  • абмен падарункамі (прынесці з сабой невялічкі падарунак);
  • конкурс на самы “калядны” фотаздымак (пазначайце свае фотаздымкі ў Instagram #bellitmuseum)

і яшчэ шмат цікавага!

Майстар-класы пачнуцца ў 17:30, пачатак мерапрыемства а 18 гадзіне.

Уваход на мерапрыемства па папярэдняй рэгістрацыі па тэлефонах:  (8017) 334 – 56 – 21, (8017) 209 – 59 – 90 ці па Email  ifd@bsu.by.

“Беларуска-нямецкія Каляды” –  гэта сумесны праект  Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтра “Інстытут  нямецкіх даследаванняў”  пры БДУ

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.М.Багдановіча, 13)

Куратар мерапрыемства: малодшы  навуковы супрацоўнік Алена Канапацкая

Кантактны нумар: 334-56-21


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Pszczółki Grill Fest пад Гданьскам

25.07.2025 (18:00 - 21:00) Bar Słoneczny Pszczółki (ulica Lipowa 2)

Вандроўка з Мінска па Стаўбцоўшчыне

02.08.2025 (09:00 - 17:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ