«Беларускія песьні : традыцыя адлегласьці»

10.02.2017 19:00 - 19:00 Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8) 3 р.

У пятніцу, 10 лютага  ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура адбудзецца паказ фільма «Беларускія песьні : традыцыя адлегласьці», (2016 г., рэж. Арцём Лобач, 41 хв., Беларусь)

Фільм «Беларускія песьні : традыцыя адлегласці» пабудаваны вакол творчасці трох маладых беларускіх гуртоў (Vuraj, Re1ikt і Shuma) ды архаічных песень Палесся.

Ідэя фільма з’явілася каля 8 год таму. Здымкі праходзілі цягам дзвюх апошніх гадоў. У аснове фільма — экспедыцыі па Палессю, размовы з музыкамі і жыхарамі вёсак. У фільме кранаецца тэма пераемнасці пакаленнямі беларускай спеўнай традыцыі.

Абрадавыя спевы перадаваліся з пакалення ў пакаленне, але сёння гэта тэма адыходзіць. Губляюцца пачатковыя тэксты і інтанацыя, а галоўнае — знікае абрадавы сэнс. З другога боку спевы працягваюць  сваё жыццё ў новым фармаце. Стужка, якая створана на мяжы відэа-арта, дакументалістыкі і кліпмэйкерства, яднае два света: стары і новы. Гэта мастацкі пошук вобразаў беларускіх песень.

Пасля фільма пройдзе сустрэча за аўтарам фільма — Арцёмам Лобачам.

Пачатак: 19:00

Уваход у музей: 3 р.


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Квэсткурсія «Таямніца манахаў-бернардынцаў» у Мінску (6+)

12.09.2026 (12:30 - 17:00) ля ўваходу ў Мінскую гарадскую ратушу (пл. Свабоды, 2а)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Канцэрт «Шэдэўры нямецкага барока» ў Мінску

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ