Беларускія ўікэнды: «ПАДЫНГТАН» у кінатэатры «Перамога» 17 і 18 снежня

17.12.2016 - 18.12.2016 17:00 - 17:00 Кінатэатр "Перамога" (вул. Інтэрнацыянальная, 20) 3 рублі

Праект «Беларускія ўікэнды» ладзіць дадатковыя прагляды фільма «Падынгтан» у агучцы на беларускую мову. 17 і 18 снежня 2016 ў кінатэатры «Перамога» адбудуцца паказы гэтай сямейнай стужкі.

Фільм будзе цікавы ўсім дзецям ад 6 год. Мінулыя прагляды (19-20 лістапада) прайшлі з поўным аншлагам, білеты былі раскуплены за некалькі дзён і сотні людзей не здолелі трапіць на гэтае кіно. Менавіта таму ладзяцца дадатковыя прагляды.

«Падынгтан» распавядае пра прыгоды абаяльнага мядзведзіка ў Ангельшчыне. Брытанія знакаміта двума мядзведзямі: Віні-Пыхам і Падынгтанам. І калі першы шырока вядомы ў Беларусі, то Падынгтану яшчэ трэба заваяваць любоў маленькіх гледачоў. І ў перуанскага мядзведзя з манерамі ангельскага джэнтльмена гэта пэўна атрымаецца!

Фільм 2014 года прасякнуты дабрынёй і непаўторным ангельскім гумарам. Ён абавязкова спадабаецца як дзецям, так і іх бацькам. Дарэчы, ролю галоўнага злачынцы выканала Ніколь Кідман.

На беларускую мову фільм агучаны вядомымі беларускімі акцёрамі: Паўлам Харланчуком, Алесем Малчанавым, Уладзімерам Глотавым, Святланай Цімохінай.

Сеансы: 17 снежня (субота) а 17:00 і 19:00, 18 снежня (нядзеля) а 17:00 і 19:00.

Кошт: 3 рублі.

Квіткі можна набыць у касе кінатэатра «Перамога» і на сайце http://kinominska.by/movie/1718

Паказы арганізаваныя аб’яднанням «Кінаконг» і кінатэатрам «Перамога».

Даведкі па тэлефонах: +375 17 203-77-66 (каса кінатэатра); +375 29 554-34-59 (арганізатар паказа)

Кінатэатр «Перамога»: г. Мінск, вул. Інтернацыянальная, 20


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 17:00 - 30.07.2026 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Лекцыя «Стэфанія Станюта: жыццё як кіно» ў Мінску (12+)

29.07.2026 (19:00 - 21:00) mooon ў ГЗЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ