«Беларускія ўікэнды» у кінатэатры «Перамога» з 22 кастрычніка

22.10.2016 - 23.10.2016 19:00 - 19:00 Кінатэатр "Перамога" (вул. Інтэрнацыянальная, 20) Уваход вольны

Аб’яднанне «Кінаконг» і кінатэатр «Перамога» распачынаюць серыю кінапаказаў у беларускай агучцы. Паказы плануюцца штомесяц і будуць праходзіць на выходных, таму ініцыятыва атрымала назву «Беларускія ўікэнды».

Фільмы перакладзены на беларускую мову аб’яднаннем Кінаконг. Галасы агучкі — вядомыя беларускія акцёры і тэлевядучыя: Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў, Святлана Цімохіна ды іншыя.

Першы беларускі ўікэнд адбудзецца 22-23 кастрычніка. У гэтыя дні (суботу і нядзелю), а 19:00 кінатэатр «Перамога» пакажа фільм «Цудоўна Ласка». Захапляльная гісторыя змагання супраць рабства у Вялікабрытаніі была знята рэжысёрам «Хронік Нарніі» Майклам Эптэдам, а ў адной з галоўных роляў зняўся знакаміты брытанскі акцёр Бенэдыкт Камбэрбэтч. Пачатак а 19:00. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

NAVIBAND у Беластоку

20.09.2026 (19:00 - 21:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ