Берасце. Бясплатная лекцыя “Гарадская мабільнасць: больш чым перасоўванне ў прасторы”

08.11.2015 17:00 - 18:00 вул. Маякоўскага 46-1 Бясплатнае

У рамках праекта “Ёсць размова” АРР “Дзедіч” запрашае на сустрэчу з урбаністам Дзмітрыем Бібікавым.

Што такое гарадская мабільнасць і чаму спатрэбілася прыдумаць менавіта гэтае слова? Чаму для сучаснага горада важна размова аб праблеме мабільнасці, у тым ліку і сярод гараджан? Як мабільнасць звязана з якасцю жыцця ў горадзе?

Адказы на гэтыя пытанні можна атрымаць на бясплатнай лекцыі, якая пачнецца 8 лістапада ў 17:00.

Якім можа апынуцца Берасце ў будучым – праблемы, патэнцыял, месца гараджан.

Усе гэтыя і многія іншыя пытанні і праблемы разглядаюцца ў рамках гарадской мабільнасці.

Гутарка аб мабільнасці звязана са зменай патрабаванняў, што прад’яўляюцца да якасці жыцця ў гарадах і павышэнню ўзроўню ўдзелу жыхароў у іх развіцці. Мабільнасць больш чым транспарт – гаворка пра здольнасці горада не толькі перамяшчаць гараджан хутка і эфектыўна, але і рабіць гэта не пагаршаючы якасць гарадскога асяроддзя, з мінімальнымі наступствамі для экалогі і прытым такім чынам, каб магчымасцю свабодна перамяшчацца па горадзе валодалі людзі самых розных узростаў і дастатку.

Падрабязнасці тут.

Што: Лекцыя “Гарадская мабільнасць: больш чым перасоўванне ў прасторы.”

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1

Хто: Дзмітрый Бібікаў, урбаніст, адзін з заснавальнікаў Урбаністычнай платформы.

Калі: 8 лістапада ў 17:00.

Уваход вольны!

Прэс-служба АРР “Дзедзіч

 


Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Ягор Забелаў у Беластоку

12.07.2026 (18:00 - 20:00) NieTeatr (ul. Henryka Sienkiewicza 4)

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

12.07.2026 (18:00 - 20:00) Паляна Барык каля вёскі Гарадок на Падляшшы

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ