Берасце. Лекцыя “Жыццё і побыт першабытнага насельніцтва Беларусі”

11.09.2015 19:00 - 21:00 вул. Маякоўскага, 46–1 Бясплатнае

“Жыццё і побыт першабытнага насельніцтва Беларусі” — запрашаем на фантастычную лекцыю без міфаў і фантазій. Бясплатнае мерапрыемства ў Берасці!

У рамках праекта “Ёсць Размова” агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў на займальную лекцыю — “Жыццё і побыт першабытнага насельніцтва Беларусі. Нашы ўяўленні і навуковыя гіпотэзы”.

Ніякіх сумных навуковых дакладаў — наведвальнікаў чакаюць толькі самыя цікаўныя факты! Хто засяляў старажытную Брэстчыну: брутальныя прадлюдзі або добра прыстасаваныя Homo sapiens, чыёй вынаходлівасці пазайздросцілі б і сучаснікі? Што засталося ў нас ад першабытных людзей? На гэтыя пытанні адкажа Алег Ткачоў — археолаг, навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі, даследчык каменнага і бронзавага вякоў Пабужжа.

А яшчэ ўдзельнікі бясплатнага мерапрыемствы высвятляць, як забіць маманта каменнай сякерай, і нават памацаюць прадметы дагістарычных часоў.

На сустрэчу 11 верасня ў Берасці запрашаюцца ўсе жадаючыя і асабліва тыя, каго цікавіць першабытная эпоха ў Беларусі — фантастычная гісторыя без фантазій.

Прыходзьце на лекцыю — развеяць гістарычныя міфы, даведацца аб палеаліце, неаліце і бронзавым веку на нашай зямлі, пра цікавыя археалагічныя знаходкі: кераміку, першабытныя інструменты, пра культуру нашай прагісторыі.

Калі: 11 верасня, пятніца, 19:00.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46–1.

Хто: Алег Ткачоў, археолаг, даследчык Пабужжа.

Уваход бясплатны.

 

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

 

Прэс-служба АРР “Дзедзіч”


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па выцінанцы ў Варшаве

16.11.2025 (13:00 - 15:00) Прастора "MIT" (Stalowa, 36)

Вечар класікі ад Духавога квінтэта ў Мінску

16.11.2025 (19:00 - 19:00) Прастора "Манахром" (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Віталь Рыжкоў у Варшаве

19.11.2025 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Акустычны Уладзімір Пугач у Брне

28.11.2025 (19:30 - 21:00) (Moravské nám.753/12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ