Чаго не хапае нашым пешаходным вуліцам? Абмяркуем у Пінску!

28.11.2018 18:30 - 18:30 Кавярня “Параграф” (г. Пінск, вул. Леніна, 2) Уваход вольны

Час ідзе, і нашыя гарады змяняюцца разам з пакаленнямі іх жыхароў. Сённяшняя сталіца Палесся, горад Пінск, – прыгожая і адметная. Як і іншыя старажытныя гарады, Пінск мае ўласную пешаходную вуліцу, якая фармавалася некалькі стагоддзяў. Але ці адпавядае яна патрэбам і чаканням сучасных пінчукоў? Ці варта нешта мяняць, а калі варта, то што?

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” запрашаюць 28 лістапада на публічную дыскусію, якая і будзе прысвечаная сённяшняму стану і будучыні пешаходнай вуліцы.

Эксперты дапамогуць разабрацца:

– Чым карысныя гораду і жыхарам пешаходныя вуліцы?;

– Як робяць пешаходныя вуліцы ў суседніх краінах?

– А якія яны ў Беларусі і як павінныя выглядаць у ідэале?

– Як мясцовыя жыхары і ўрбаністы ацэньваюць пінскую вул. Леніна?

– Ці можна было захаваць ліпавую алею?

Запрошаныя эксперты:

–  Андрэй Карпека, урбаніст, “Мінская ўрбаністычная платформа”;

–  Валянцін Тур, сузаснавальнік ініцыятывы “Брэсцкі канструктывізм”;

Андрэй Галадзюк, актывіст з Пінска, БМОО “Час Зямлі”, Таварыства “Зялёная сетка”.

Запрашаем на абмеркаванне ўсіх неабыякавых жыхароў Пінска і ваколіц!

Падчас размовы каштоўнае меркаванне кожнага.

Завяршэннем стане выступ Алеся Лютыча з гурта :B:N:

28 лютага

18:30

Кавярня “Параграф” (г. Пінск, вул. Леніна, 2)

Уваход вольны

Інфалінія: +375297273097, razam@budzma.org

Падзея ў сацсетках: Вконтакте і Facebook.


Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Купалле ў Азярцы

04.07.2026 17:00 - 05.07.2026 01:00 музей народнай архітэктуры і побыту

Вышывальная сустрэча з Руфінай Базловай у Познані

05.07.2026 (15:00 - 17:00) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Уладзімір Някляеў ва Уроцлаве

11.07.2026 (18:00 - 20:00) Dziedziniec Ossolineum (Szewska 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ