Challenge Party!

03.12.2017 10:00 - 19:30 KOMNATA 3/0/2 (вул. Леніна 50) free donation

Challenge Party! – гэта спосаб пракачаць скіллы, якім цябе не навучаць у беларускім універы. Паслухаць пра карыснае і адразу прымяніць на практыцы – дзе такое яшчэ магчыма? Да таго ж камунікацыя з іншымі аднадумцамі, новае кам’юніці і знаёмства з іншай сферай жыцця.

Калі: 03.12.2017

А якой: 10.00-19.30

Дзе: KOMNATA 3/0/2 (вул. Леніна 50)

Цягам усяго дня 3 снежня (нядзеля) цябе чакаюць тры адукацыйных блока:

– тэорыя і практыка па SMM

– публічныя выступы

– лікбез па апытанках з “выхадам у поле”: удзельнікам і удзельніцам будзе прапанована зрабіць апытанку на акрэсленую тэму на вуліцы.

Challenge Party! будуецца на аснове канцэпцыі “роўны навучае роўнага”, то бок такія ж маладыя людзі, як і самі ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія маюць досвед ў гэтых сферах, будуць дзяліцца сваімі ведамі і памылкамі.

Каму карысна: актыўным студэнтам і студэнткам усіх узростаў і поглядаў, якія жадаюць пракачаць свае софт-скіллз і развіць асабістыя здольнасці.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету да 1.12.

На працягу дня будуць арганізаваны кава-паўзы і абед.

Удзел па free donation на падтрымку дзейнасці :)


Вам можа быць цікава

:B: N: у Бельску Падляшскім

20.06.2026 (18:00 - 21:00) Дом культуры (3 Maja 2)

Купалле ў Азярцы

20.06.2026 (19:00 - 22:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Купалле ў Бярэзінскім запаведніку

04.07.2026 (19:00 - 22:00) Бярэзінскі запаведнік

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ