«Тры кіты Уладзіміра Караткевіча. „Чазенія“». Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец у Мінску 

19.03.2022 10:00 - 12:00 таймкафэ «Нянудны дом» (вул. Авіяцыйная, 14) Бясплатнае

19 сакавіка клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на літаратурны сняданак, прысвечаны аповесці «Чазенія» Уладзіміра Караткевіча.



Дата: 19 сакавіка

Час: 10.00

Месца: таймкафэ «Нянудны дом», вул. Авіяцыйная, 14, Новая Баравая, Мінск

«Чазенія» не ўваходзіць у «топы» караткевічавых спісаў, і тым не менш — гэта адзін з самых прыгожых, сумных і шчырых твораў пра каханне. Ці ёсць праўда ў гераіні аповесці Гражыны Арсайла і ці бывае каханне іншым, чым тое, якое захоўваецца дзякуючы расстанню? Не менш цікава зразумець, што, акрамя кахання, займала Караткевіча ў «Чазеніі» — і як у ёй адгукнуліся ўсе ягоныя «топавыя» творы.

Вядучая сустрэчы — Ганна Севярынец — педагог, літаратуразнаўца, пісьменніца, аўтарка кніг «Дзень святога Патрыка», «Гасцiнiца Бельгiя» і інш.

Кошт квітка — 45 рублёў (уключаючы кава-паўзу).

Запісацца на сняданак і задаць пытанні можна па тэлефоне таймкафе: +375295142114 (viber, telegram)


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ