Чэмпіянат па фотабёрдынгу ў Мінску

01.10.2022 09:00 - 14:00 ------------ Бясплатнае

У суботу, 1 кастрычніка, Мінск ганяецца за птушачкамі, каб зрабіць прыгожыя фатаздымкі! Чэмпіянат па фотабёрдынгу сёлета ладзіць біяфак БДУ.



Дата: 1 кастрычніка

Час: з 9.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: Мінск 


Што трэба рабіць?

знайсці партнёра ў каманду ці падрыхтавацца ўдзельнічаць самому_ой;

зарэгістравацца па спасылцы;

фатаграфаваць дзікіх птушак у прыродзе на працягу адведзенага часу — а каб перамагчы, трэба за 5 гадзін наздымаць як мага больш розных відаў птушак!

Месца назіранняў удзельнікам паведамяць напярэдадні чэмпіянату. 

Нават калі вы ніколі не ўдзельнічалі ў такіх чэмпіянатах, але цікавіцеся птушкамі, далучайцеся! Гэта цудоўная магчымасць пабыць на прыродзе, паназіраць за птушкамі, адчуць дух спаборніцтваў, пазнаёміцца з аднадумцамі ды яшчэ і фотачак прыгожых нарабіць.

Пасля чэмпіянату будзе пікнік, дзе можна будзе абмеркаваць свае вынікі, падзяліцца ўражаннямі ад чэмпіянату, — бярыце з сабой тэрмас з гарбатай і перакус.

Удзел бясплатны!

Правілы чэмпіянату ды розныя дэталі знойдзеце вось па гэтай спасылцы.




Вам можа быць цікава

Півоневы Фэст у Мінску

13.06.2026 12:00 - 26.06.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Канцэрт Дашы Мароз-Хідашэлі ў Тбілісі

19.06.2026 (20:00 - 22:00) лютэранская кірха (15 Terenti Graneli Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ