“Чорны чамадан”: беларускія літаратары прэзентуюць агульную казку, напісаную “ўсляпую”
Пачатак: 02.02 (19:00)Канец: 02.02 (21:00)
галерэя TUT.by
2 лютага беларускія пісьменнікі і паэты прэзентуюць новую беларускую казку “Чорны чамадан”. Гэтую гісторыю літаратары пісалі па чарзе, па аналогіі з вядомай дзіцячай гульнёй. Першы ўдзельнік піша сваю частку, згортвае папяровы ліст “гармонікам” і перадае наступнаму. Той бачыць толькі апошні сказ, дапісвае, згортвае і перадае далей па крузе. Спецыяльна для фестываля мабільных буктрэйлераў velcom Smartfilm буктрэйлер да казкі зняў рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў (“Адной крыві”). Убачыць, што з гэтага выйшла можна будзе ўжо ў аўторак у галерэі TUT.by. А таксама паслухаць казку і паспрабаваць адгадаць: Глобус, Бахарэвіч, Хадановіч, Календа, Дубавец – дзе чый кавалак гісторыі?
Пачаў “гульню” і стаў яе рэдактарам вядомы беларускі празаік, калумніст, лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес”, неаднаразовы фіналіст прэміі Ежы Гедройца Альгерд Бахарэвіч (“Сарока на шыбеніцы”, “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”, “Дзеці Аліндаркі”). Да яго далучыліся пісьменнік Адам Глобус (“Казкi пра дарослых”, “Сказы”, “Сшыткі”, “Лiтары”), пісьменнік Сяргей Календа (“Кантынентальны сняданак”, “Мiмiкрыя”), паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч (“Лісты з-пад коўдры”), журналіст і пісьменнік Сяргей Дубавец (“Дзёньнік прыватнага чалавека”, “Майстроўня”) і іншыя беларускія літаратары.
У праграме – анлайн-уключэнне з Альгердам Бахарэвічам, які цяпер знаходзіцца ў Парыжы, але выйдзе на сувязь, каб адказаць на ўсе пытанні і распавесці, як гэта, працаваць разам са сваімі калегамі-канкурэнтамі і. А таксама прагляд буктрейлера да казкі, які зняў за тры гадзіны на свой смартфон беларускі рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, аўтар нашумелага кароткаметражнага фільма “Адной крыві”. Уладальнік больш за 15 міжнародных узнагарод, у тым ліку гран-пры Венскага кінафестывалю Lets Cee і прыза за лепшы сцэнар на амерыканскім фестывалі Reel Teal Film Festival, які пачаў свой творчы шлях на фестывалі velcom Smartfilm