• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Літаратурная гульня «Чытаем Дуніна-Марцінкевіча» ў Мінску

Пачатак: 05.02 (15:00)
Канец: 05.02 (17:00)
музей «Лошыцкая сядзіба»
(Мінск, праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10 (Лошыцкі парк))
Google

5 лютага ў музеі «Лошыцкая сядзіба», адбудзецца літаратурная гульня «Чытаем Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: фарс-вадэвіль „Пінская шляхта“», арганізаваная сумесна з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй.


Дата: 5 лютага


Час: 15.00

Месца: музей «Лошыцкая сядзіба», праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10 (Лошыцкі парк), Мінск

У 214-гадавіну з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, частага госця Яўстафія Прушынскага, гаспадара Лошыцкай сядзібы ў 1820–1877 гг., музей прапануе узгадаць фарс-вадэвіль «Пінская шляхта».

У гонар гэтага сяброўства шляхціч Вінцэнт напісаў паэмы «Купала» і «Вечарніцы», якія, у тым ліку, апавядаюць аб падзеях у Лошыцы.

Літаратурная гульня па матэрыялах «Пінскай шляхты» дапаможа болей даведацца пра побыт беларускага Палесся — малой радзімы апошняй гаспадыні Лошыцкай сядзібы Ядзвігі Любанскай з Кеневічаў.

Акрамя таго, на мерапрыемстве прагучаць асобныя з’явы «Пінскай шляхты» ў выкананні салістаў Філармоніі.

Квіткі на мерапрыемства даюць магчымасць наведаць экспазіцыю музея.

Браніраваць квіткі можна па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@gmail.com альбо сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook і Instagram (/loshytsamuseum).


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM