Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення

16.09.2016 19:00 - 19:00 крэатыўны хаб “Корпус8” (пр. Машэрава, 9) Уваход вольны

З 19 па 25 верасня ў Беларусі пройдзе “Тыдзень беларускага мыслення”. Арганізатары падрыхтавалі дзясяткі разнастайных мерапрыемстваў, якія аб’яднаюць не толькі і не столькі філосафаў і мысляроў, але ўсіх беларусаў, здольных выказвацца свабодна ды абгрунтавана.

Распачнецца “Тыдзень” адкрыццём выставы “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.

Яшчэ 30 гадоў таму выразы “беларускае мысленне” ці “беларускі філосаф” гучалі ледзь не як аксюмарон. Цягам некалькіх папярэдніх стагоддзяў пры ўсіх уладах беларуская думка мэтанакіравана ігнаравалася і заганялася ў фармат песень-жальбаў.

Аднак пры першай гістарычнай магчымасці беларусы распачалі культурнае вызваленне стварэннем свайго інтэлектуальнага дыскурсу. Гэта выявілася ў другой палове 1980-х гадоў праз шматлікія філасофскія развагі ў самых розных выданнях, а ад пачатку 1990-х выбухнула вялікай колькасцю інтэлектуальных часопісаў, зборнікаў, анталогій ды энцыклапедый.

Выстава “Cogito Albarutheniae” (“Мыслю Беларусь”) дазваляе пабачыць і ацаніць гэты фантастычны феномен і пераканацца, што Беларусь – краіна мысляроў.

Урачыстае адкрыццё выставы і “Тыдня беларускага мыслення” адбудзецца 16 верасня ў прасторы “Корпус 8”.

Вядзе адкрыццё філосаф Валянцін Акудовіч.

Удзельнічаюць стваральнікі прасторы сучаснага беларускага мыслення: Ігар Бабкоў, Валер Булгакаў, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Санько, Таццяна Шчытцова, Валер Булгакаў, Уладзімір Някляеў.

16 верасня (пятніца)
Прастора “Корпус 8” (пр. Машэрава, 9)
19.00ко
Уваход вольны!

Арганізатары выставы: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, Беларускі Калегіум

Падзея ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Мсціслаўскі фэст 2026

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 02:00 Замкавая гара

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ