Cпорт, гульні і забавы ў беларускай вёсцы

09.01.2016 13:30 - 15:30 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (п.а. Азярцо) Бясплатнае

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства «Cпорт, гульні і забавы ў беларускай вёсцы»

9 студзеня 2016 г. з 13:30 да 15:30

ЯКАЯ ЗІМА ВАМ НАЙБОЛЬШ ДАСПАДОБЫ?

Мы рады прапанаваць актыўны адпачынак у маляўнічым асяродку музея пад адкрытым небам.

Толькі падчас нашага мерапрыества Вы зможаце:

  • пазнаёміцца з унікальным комплексам спартыўных снарадаў XIX стагоддзя на школьным двары народнага вучылішча і даведацца пра фізічнае выхаванне вучняў у школах Мінскай губерніі
  • прайсці выпрабаванне на моц і хуткасць падчас разнастайных спаборніцтваў
  • пагуляць у вясёлыя беларускія зімовыя гульні

Самых актыўных удзельнікаў свята чакае прыз – катанне на санях, для ўсіх, хто завітае ў хату да цёткі Груні –   цёплы калядны узвар!

За дадатковую плату:

  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў
  • катанне на конях

Зіма – гэта заўсёды па-рознаму, а спорт – добрая нагода весела правесці час!

Чакаем Вас на нашай праграме!

Кошт квіткоў:

для дарослых – 45 000 руб., вучняў – 22 500 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я
  • Музей не выдае спартыўны інвентар (канькі, лыжы і інш.)

Як нас знайсці?

Музей  знаходзіцца  ў  4-х км  ад  МКАД  за  аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Н.Двор, Чыкі.

Расклад руху:

аўтобус № 203- 10:05; 12:20; 13:20; 14.55; 17:55(с.н.) – на тэрыторыю музея

аўтобусы №277, 355, 357–8:16; 10:46; 13:55; 16:10;(с.н.)- да прыпынку “Музей”.

Маршрутнае таксі. Адпраўленне ад прыпынка ст. метро Пятроўшчына: 10.00, 10.55, 12.00, 12.55, 14.25, 15.25.

Афіцыйны сайт: www.etna.by

https://www.facebook.com/events/1010396899020904/


Вам можа быць цікава

Выстава Паўла Камарца «Іншае жыццё дрэва» ў Гродне

17.04.2025 16:00 - 12.05.2025 19:00 Цэнтр раместваў «Спадчына» (вул. Рэйманта, 12)

Света Бень у Празе

16.05.2025 (20:00 - 22:00) Klub Betlémská (Betlémské nám. 1/169)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ