Cустрэча з загадкавым пісьменнікам Максам Фраем

01.11.2013 18:30 - 20:30 Галерэя «Ў» (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

У пятніцу 1 лістапада, кніжны сайт „Bookster.By” запрашае ўсіх ахвотных у галерэю „Ў” на сустрэчу з загадкавым пісьменнікам Максам Фраем.

Cустрэча з загадкавым пісьменнікам Максам Фраем

Пісьменнік Макс Фрай і мастачка і фатограф Святлана Мартынчык – у нейкім сэнсе адзін чалавек, але не зусім. Хоць хто з іх каго прыдумаў – пытанне складанае. Так ці інакш, гэты аўтар і персанаж ўжо амаль 10 гадоў жыве ў нашай любімай Вільні і стварыў ўжо тры тамы цудоўных казак пра гэтае загадкавае месца – поўных чараўніцтва, суму, таямніцы, містычных супадзенняў і магчымых адказаў на пытанні пра тое, што ж такога ў гэтым горадзе, што прыехаўшы ў яго ўпершыню, адразу хочацца застацца там назаўжды.

Адэсітка Святлана Мартынчык зрабіла менавіта гэта – у нейкі момант засталася ў любімым горадзе і стала яго добрым анёлам: яна піша пра яго выдатныя, захапляльныя і шчымлівыя гісторыі, а яшчэ фатаграфуе Вільню менавіта такой, якой яна яе бачыць – з усімі дзіўнымі істотамі, прывідамі і парталамі ў іншую рэальнасць. «Букстэр» з пяшчотай і ўвагай перакладае для беларускіх чытачоў гэтыя казкі і рады прадставіць мінчанам іх аўтара!

На сустрэчы з мінскімі чытачамі Макс Фрай, як мы спадзяемся, прадставіць трэці, самы свежы том «Казак старой Вільні», адкажа на вашыя пытанні, распавядзе пра сваю Вільню – а мы паспрабуем распавесці яму пра сваю.

Старонка падзеі ў Фэйсбуку

Пачатак а 18:30, уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Ільіной у Гродна

03.12.2025 17:30 - 22.12.2025 20:30 Гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Раство па-беларуску ў Варшаве

28.12.2025 (15:00 - 20:00) "Дaліна скарбаў" (Puławska, 114)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Калядныя ігрышча" ў Мінску (12+)

31.12.2025 (18:30 - 19:30) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ