Cвяткаванне ночы Музеяў у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва
Пачатак: 18.05 (19:00)Канец: 19.05 (00:00)
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
18 мая 2013 года з 19.00 па 24.00 ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца міжнароднае святкаванне ночы Музеяў “НОЧ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВ-А-А-А І ІНТЭРАКТЫЎ”
Раз на год прафесійныя музеязнаўцы, мастацтвазнаўцы і куратары розных Музеяў дэманструюць гледачам усё, на што яны здольныя, выдумляючы шматлікія імпрэзы, канцэрты, гульні і забавы, каб уразіць і прымусіць часцей біцца сэрца гледачоў, якія ўжо паспелі звыкнуцца да ўсяго пабачанага. Раз на год, а менавіта 18 мая, Музеі ўсяго свету адзначаюць сваё прафесійнае свята, каб зрабіць яго не толькі сваім асабістым, але і падзяліць яго з усімі тымі, хто неабыякава ставіцца да мастацтва, тэатра, музыкі і іх сучасных праяваў. Ноч музеяў – міжнародная акцыя, асноўнай мэтай якой з’яўляецца дэманстраванне гледачам рэсурсу, магчымасцяў і патэнцыялу сучасных музеяў.
Як у мінулым, так і ў гэтым годзе, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва не стаў выключэннем.
18 мая мы паспрабуем завабіць Вас шматлікімі інтэрактывамі!!!
ПРАГРАМА:
Дзіцячы пакой (19.00-24.00):
19.00-21.00: Паказ анімацыйных фільмаў з мультыплікацыйнага серыяла па матывах казак розных народаў “Гара самацветаў”.
Праца над фільмамі пачалася ў 2004 годзе і працягваецца да гэтага часу. Праект па вытворчасці гэтага серыяла, якім займаецца вядомая студыя “Пілот”, лічыцца адным з найбуйнейшых і самых складаных у гісторыі расійскай анімацыі. На сённяшні момант ён складаецца з 60 серый працягласцю па 13 хвілін кожная. Серыі выкананы ў розных жанрах анімацыі.
21.00-21.30: Віктарыны і гульні са смачнымі і забаўнымі падарункамі і сюрпрызамі.
21.30-22.30: Чароўныя манёўры ад Ніла Рахманава, лепшага фокусніка-ілюзіяніста Беларусі, пераможцы Бітвы Чараўнікоў 2013. Фокусная праграма ўключае класіку ілюзіённага жанру, картачнае маніпуляванне, а таксама вулічную і ментальную магію.
Малы зал (19.00-24.00):
19.00-24.00: Кампьютарны нон-стоп інтэрактыў ад VVG.
VISUAL VIBES GROUP – У 2009 г. упершыню ў Беларусі прадэманстравалі тэхналогію відэамэпінга (video mapping, projection mapping – тэхналогія праецыравання відэа на паверхню аб’екта з улікам яго геаметрыі і размяшчэння ў прасторы на розныя аб’екты – будынкі, збудаванні, геаметрычныя фігуры).
VVG распрацавана інтэрактыўная брэндавая гульня “Лаві-штурхай!”: на ігравым полі знаходзяцца два ігракі. Для іх выпадаюць “станоўчыя” і “адмоўныя” прадметы (словы, сімвалы і г.д.). Ігракам неабходна з дапамогай сваіх рук лавіць “станоўчыя” прадметы, а “адмоўныя” адбіваць нагамі. За кожны прадмет налічваюцца або адымаюцца балы.
Хол (21.00-22.00):
Тры панды і луна: Свабодная музыка, заснаваная на спантаннай імправізацыі, якая зачароўвае з першых гукаў сваёй чысцінёй і глыбінёй. Іх музыку адносяць да розных стыляў: фолк, чылаўт, эмбіент і фанк. Але ці варта ўкладваць у рамкі цудоўную музыку, якую выконваюць ад душы …
Вялікая зала (19.00-24.00):
19.00: REHA – пасля двухгадовага зацішша гурт сабраўся новым складам з нязменнымі ўдзельнікамі А. Такіндангам, М. Кішовым і К. Лісецкім, а таксама з найлепшым акардыяністам Беларусі Віцяй Паўлючэням і супер барабаншчыкам Леанідам Паўлёнкам.
Гурт не прытрымліваецца нейкіх стылістычных межаў, а дакладней прытрымліваеца толькі аднаго стылю – поп-музыкі. Так, Recha – гэта погляд на тое, якой павінна быць поп-музыка!
21.00: Эксперыментальны тэатр “ПОка ТАК” — пастаноўка “Словы”. Рэжысёр Сяргей Кадраў: Два героя са звычайнага жыцця, свабодных і незалежных ў прасторы, але замкнёных і скаваных ў жыцці, ў сваіх ідэях і жаданнях. Не гледзячы ні на што, іх усё поўнасцю задавальняе, і нежаданне нешта змяніць так і пакіне іх жыццё у клетцы. Свобода гэта не тое, што нас акружае, а тое ад чаго мы не ў сілах адмовіцца…
21.45: Тэатр лялек “ДОМ Сонца” запрашае на касмічны перфоманс “Прыгоды …”, прапануючы Вам акунуцца ў чароўнае інтэрактыўнае павуцінне, пазнаёміцца з добрымі светлякаміі і матылямі. І завершыць сустрэчу ў свет чароўных мар – пагружэнне ў хвалюючую музыку і станоўчыя эмоцыі пры дапамозе неонавай арфы – электронна-акустычнае неонавае прадстаўленне Lumiere Tales!
22.30: Экзарцыстычны перформанс Gesamtkunstwerk (Ілля Сін, Павел Вайніцкі, Яўген Рагозін) і інш
GEOTRUPIDAE – гэта жук, які валачэ шарык, што важыць болей за ягонае цела. Нашы ілюзорныя сутнасці, усе тыя фантомы, якія правакуе наша пажадлівасць, зроблены з таго самага рэчыва, якое ўжо паспела, аднак, скамянець. Здавалася б, так лёгка спазнаць праўду і быць вольным, але…
23.00-24.00: The arches – гэта музычны праект, які аб’ядноўвае сёння ўжо каля 30 чалавек, у лік якіх уваходзяць музыканты-выканаўцы, кампазітары, гукарэжысёры, аранжыроўшчыкі і мастакі. Праект ARCHES аб’ядноўвае своеасаблівае бачанне сучаснага мастацтва ў самых розных яго праявах і калектываў: септэта “Archestra”, праект электроннай музыкі, камерны склад (ансамбль), аркестр.
Септэта “Арчестра” – з’яўляецца ядром праекта. Септэта грае на стыку такіх стыляў як прагрок, мадэрн джаз, новая камерная музыка, арт-рок. Адна з галоўных стылістычных асаблівасцяў ансамбля – гэта двухпланавасць музычнага матэрыялу, дзякуючы чаму музыка набывае кінематаграфічную выпукласць. Прытым, калі асноўны музычны матэрыял носіць характар хутчэй даступнасці, то дабаўляючы да яго матэрыял другога плана ў выніку атрымоўваецца складаная тэхніка сучаснай акадэмічнай музыкі: інструментальная канкрэтная музыка, алеаторыка, санорыка, серыяльная тэхніка. Для ажыццяўлення такога няпростага музычнага канцэпта сабраліся прафесійныя музыкі, якія маюць велізарны досвед гульні ў самых разнастайных музычных калектывах (ад рок і джаз груп да сімфанічных аркестраў).
18 сакавіка гэтага года выйшаў альбом “Arches” у Парыжы. Да гурта праяўляе цікавасць увесь свет. Цяпер і Вы зможаце адчуць усю паўнату моцы музыкі гурта “Arches”.
Кошт уваходнага квітка – 40 тыс. рублёў. Квіткі можна набыць загадзя.
УВАГА! Першыя 50 чалавек, якія набудуць квіткі загадзя, маюць права праходжання без чаргі. Але тым, хто не паспее купіць квіток загадзя, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва не дасць сумаваць, стоячы ў чарзе: разам з вулічнымі мастакамі запрашаем размаляваць сцены, падурэць з хадулістамі з тэатра “EYE” і застацца ў поўным эпатажы ад чароўных фокусаў Ніла Рахманава.
Сярод усіх квіткоў будуць разыгрывацца шматлікія латарэі з падарункамі, якія яшчэ болей далучаць Вас да сучаснага мастацтва, таму трымайце квіток да канца мерапрыемтсва
Сардэчна запрашаем у Музей сучаснага выяўленчага мастацтва!!!
Куратар Ночы Музеяў:
Навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела МСВМ
Каміла Янушкевіч