Лекцыя “Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён” у Гданьску

01.02.2026 15:00 - 17:00 БКТ «Хатка» (ul. Miszewskiego 17/307) Данаты

У нядзелю, 1 лютага, пісьменнік Уладзімір Арлоў чытае ў Гданьску дзявятую лекцыю з цыклу “Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён”.


Тэма сустрэчы - "Жанчыны ў антысавецкім супраціве пасля Другой сусветнай вайны".

Гэта размова пра адвагу без гучных трыбун і пра супраціў, які часта заставаўся нябачным. Пра жанчын, што ахвяравалі бяспекай і будучыняй дзеля свабоды і годнасці.

Вы паглядзіце на гісторыю праз асабістыя лёсы і жыццёвыя выбары, паспрабуеце адчуць атмасферу часу і зразумець, што азначала жыць "супраць плыні" ў часы татальнага кантролю.

Пасля лекцыі працягнуць размову і абмеркаванне.

Уваход вольны, данаты шчыра вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Выстава "Вяртанне ў Заслэў" у Заслаўі

22.01.2026 10:00 - 08.02.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава "Далягляды" ў Віцебску

26.01.2026 09:00 - 15.02.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Чэмпіянат па фотабёрдынгу надыходзіць!

07.02.2026 (09:00 - 15:00) уся Беларусь

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ