Выстава «Дэканструкцыя» Таццяны Савік у Мінску

09.02.2022 - 03.03.2022 11:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) Бясплатнае

З 9 лютага па 3 красавіка 2022 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў можна ўбачыць праект Таццяны Савік «Дэканструкцыя», рэалізаваны ў межах праграмы НЦСМ па падтрымцы маладых мастакоў «White Room».



Дата: з 9 лютага па 3 сакавіка

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, вул. Някрасава, 3, Мінск

У сваім праекце Таццяна Савік даследуе магчымасці метаду дэканструкцыі. Мастачка падзяляе аб’екты і жывапісныя партрэты на фрагменты, каб разбурыць стэрэатыпы успрымання. Некаторыя з работ інтэрактыўныя — гледачам прапануецца ўзяць удзел у гульні ў бясконцае стварэнне новых форм і сэнсаў і самастойна дэканструяваць і рэканструяваць творы.

«Выдзіранне» палатна з рамы, выкарыстанне фрагментарнай тэхнікі вітража, кубік Рубіка як ідэальная форма дэканструкцыі — наўмыснае парушэнне цэласнасці выяў стварае стан хаосу або крызісу, дзе фрагменты здольныя ўзнаўляцца з новымі сувязямі і сэнсамі.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

02.08.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ