Добрая нагода – штомесяцовыя сустрэчы працягваюцца!

05.04.2018 18:00 - 20:00 арт-паб “Торвальд" (вул. Талстога, 1) Бясплатнае

Пляцоўка для камунікацыі “Добрая нагода” // Чарговая сустрэча 5 кракавіка з 18:00 да 20:00 у арт-паб “Торвальд”, вул. Талстога, 1

“Добрая нагода” – гэта магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі, якія небыякава ставяцца да Віцебска і маюць жаданне зрабіць горад лепш.
Нязмушаная атмасфера сустрэч дапаможа наладзіць новыя кантакты, якія будуць карыснымі для супрацы паміж ініцыятывамі, арганізацыямі, актывістамі, органамі мясцовай улады і прыватнымі прадпрыемствамі.

“Добрая нагода” праводзіцца ў фармаце грамадскага кафэ і дазваляе весці шчырыя і адкрытыя дыялогі паміж усімі ўдзельнікамі. Прыняць удзел у такой размове – гэта не толькі падняць свой узровень кампетэнцый і знаёмстваў. Гэта таксама сітуацыя асветы, у якой вы можаце падзяліцца сваімі назіраннямі, дасягеннямі, памылкамі з людзьмі за адным “сталом”.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

01.08.2026 (14:00 - 17:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ