«ДОМ». Спектакль для дзяцей ад 8 да 80 год

23.09.2013 - 24.09.2013 19:00 - 20:10 Палац культуры і спорта чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7) Бясплатнае

«ДОМ» – міжнародны дабрачынны танцавальны праект і аднайменны спектакль.

Выхаванцы Лідскага дзіцячага дома змешанага тыпу разам са шведскімі педагогамі Мадлен Бэкман, Бэна Ворхамам, харэографамі і танцоўшчыкамі з Малдовы, Украіны і Беларусі спрабуюць адказаць на пытанне: што такое дом?

Падлеткі выступаюць на адной сцэне з прафесійнымі танцоўшчыкамі. Асабістыя гісторыі, рэфлексіі, мары тых і другіх леглі ў аснову танцавальнай пастаноўкі.

Першы этап праекта “ДОМ” паспяхова прайшоў у Малдове і ва Украіне. У 2012-2013 гг.. міжнародная творчая каманда працавала  з падлеткамі з дзіцячых дамоў ў Кішынёве і Белгарад-Днястроўскам. Праект ладзіцца пры падтрымцы Шведскай паштовай латарэі і Шведскага інстытута.

АрганізатарыLava-Dansproduktion (Швецыя), Цэнтр архітэктуры і дызайна ў Швецыі, Танц-тэатр “Галерэя” (Гродна, Беларусь)

Партнёры: ААТ “Лідскае піва”, Дабрачынны аўкцыён сустрэч “МаеСэнс”

Харэограф – Бэна Ворхам (Benno Voorham) (Швецыя)

Музейны педагог – Мадлен Бэкман (Madeléne Beckman) (Швецыя)

Мастацкае афармленне і касцюмы – Малін Каста (Maline Casta) (Швецыя)

Асістэнт па касцюмах – Вераніка Сапіга (Янчыцкая) (Украіна)

Саўнд-дызайнер: Йон Карой (Ion Coroi) (Румынія)

Танцоўшчыкі: Іна Асламава (Беларусь), Даніла Белкін, Марыя Кандрацьева, Дзмітрый Візір (Украіна), Аляксандра Сошнікава, Сяргей Галаўня (Малдова)

Выхаванцы дзіцячага дома: Вадзім Скрэнда, Таццяна Васілеўская, Кірыла Магданаў, Вераніка Казеява, Паліна Вяршыла Леанід Бараноўскі

Прадусар праекта: Сібрыг Доктар (Sybrig Dokter) (Швецыя)

Каардынатар праекта: Аляксандр Цебянькоў (Беларусь)

Асістэнт арганізатара, мадэратар дыскусій: Аляксандра Грыгаровіч (Беларусь)

Уваход свабодны


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Кмітансамбль і Applepicker у Берліне

12.05.2026 (19:00 - 21:00) прастора «Salon» (Otto-Braun-Straße 70-72)

Батлейка пра паноў Кубліцкага і Заблоцкага ў Мінску (7+)

15.05.2026 (18:30 - 20:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ