Выстава майстра-разьбяра Аляксандра Свірыда «Дрэва жыцця майго… »

21.01.2019 16:00 - 16:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

21 студзеня а 16 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выставы майстра-разьбяра Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда     «Дрэва жыцця майго…».

Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд – грамадскі дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га, 3-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання, стараста народнага хору ветэранаў г.Ганцавічы, знайшоў сваё творчае ўвасабленне ў справе дэкаратыўнай апрацоўкі дрэва. Гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва спалучае ў сабе зграбнасць формаў, унікальнасць матэрыялу, які нібыта ажывае ў руках майстра.

Нарадзіўся Аляксандр Уладзіміравіч у вёсцы  Нача Ганцавіцкага раёна.

Яшчэ з дзяцінства ў Аляксандра Уладзіміравіча быў у ліку любімых паэтаў Якуб Колас. На памяць ён ведае многія ўрыўкі  з “Новай зямлі”, не раз чытаў і перачытваў яго празаічныя творы, у тым ліку раман “На ростанях”.

Ганцавіцкія мясціны не раз апеты Якубам Коласам у шматлікіх творах. Менавіта там, у палескіх вёсках, Пясняр пачынаў сваю настаўніцкую дзейнасць.  Шмат зрабіў Аляксандр Уладзіміравіч  для ўвекавечання памяці Якуба Коласа на Ганцавіцкай зямлі, а таксама знакамітых паэтаў сваёй малой радзімы.

Разьба па дрэве – даўняе яго захапленне. Яшчэ ў школьныя гады ён спрабаваў сябе ў тэхніцы дэкаратыўнай апрацоўкі дрэва, але потым гэты занятак пакінуў. Прысвяціць сябе цалкам любімай справе не дазваляла вучоба, а потым і праца.

Пры будаўніцтве свайго ўласнага дому, Аляксандр Уладзіміравіч вырашыў зрабіць нешта арыгінальнае, непадобнае на іншых. Ён узнавіў свае заняткі разьбой. Спачатку вырабляў невялікія па памерах рэчы, а затым пачаў рабіць і мэблю, напрыклад часопісны столік.

Атрымаць асалоду ад вырабаў  майстэрства дэкаратыўнай апрацоўкі дрэва ў выкананні Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда змогуць наведвальнікі Дома Коласа.

На часовай экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 30 творчых работ, сярод іх вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметы інтэр’ера: вазы, фруктоўніцы, сурвэтачніцы, падсвечнікі, часопісныя сталы, гадзіннік у розным абрамленні, настольная лямпа і іншыя вырабы.

Захапляе мастацкі густ, майстэрства, з якім аўтар падыходзіць да стварэння сваіх работ, вытанчанасць, карпатлівасць і непаўторнасць выканання.

Выстава будзе дзейнічаць з 21 студзеня па 8 лютага 2019 года.

 

Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: myzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby.

Instagram: @kolasmuseum.

 

 


Вам можа быць цікава

Спектакль "Валізка" ў Варшаве

24.11.2025 (15:00 - 17:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан» ў Мінску

26.11.2025 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

29.11.2025 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ