Другая сустрэча літаратурнага клуба ў Тбілісі

26.08.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У пятніцу, 26 жніўня, беларускі літаратурны клуб у Тбілісі збіраецца ў другі раз і запрашае ўсіх ахвотных далучацца.



Дата: 26 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Тбілісі (дакладнае месца паведамяць удзельнікам пазней) 


Мінулым разам шмат гутарылі ўвогуле пра беларускую літаратуру ды яе месца ў свеце, пасля знаёміліся з жыццёвым шляхам Васіля Быкава і толькі напрыканцы дайшлі да абмеркавання твораў.

Таму вось які план на новую гутарку:

Завяршэнне абмеркавання твораў «Афганец» і «Ваўчыная яма» (новыя ўдзельнікі маюць час іх прачытаць і далучыцца);

Абмяркаванне апавяданняў «Жоўты пясочак» і «На чорных лядах» (апошняе апцыянальна);

Працяг знаёмства з біяграфіяй Быкава.

Але ж ніякая літаратура не можа існаваць асобна, таму гэтым разам будзе і знаёмства перакладамі твораў замежных пісьменнікаў.

Пачнуць з Эдгара Алана По, амерыканскага аўтара, вынаходніка дэтэктыўнай навэлы (detective story) і заснавальніка жанру жахаў (horror).

Да сустрэчы прапануюць прачытаць яго мале-е-енечкі твор «Авальны партрэт».

Уваход вольны, але ж не забудзьцеся зарэгістравацца ў адмысловай апытанцы. Ды дадавайцеся ў чат клуба!

І нават калі не атрымаецца нічога прачытаць, проста прыходзьце!




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Народзіны стэндап-клуба «lokal» у Варшаве

06.09.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ