Другі Ўсебеларускі Блумсдэй у кнігарні Логвінаў

16.06.2017 19:00 - 19:00 Кнігарня Логвінаў (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, кнігарня ЛогвінаЎ і Літаратурны клюб Альгерда Бахарэвіча запрашаюць: 16 чэрвеня ў менскай кнігарні ЛогвінаЎ другі раз – міжнароднае чытацкае свята: Другі Ўсебеларускі Блумсдэй. Беларускія і замежныя літаратары, а таксама дзеячы іншых мастацтваў чытаюць сваё і Джойсава. Урыўкі з несмяротнага твора прагучаць па-беларуску, па-нямецку, па-нарвежску, па-ўкраінску, па-расейску, па-ангельску на іўрыце і на мове бальбута. У праграме таксама: спевы, віскі, танцы і сяброўскія размовы. 16 чэрвеня, 19.00. Кнігарня ЛогвінаЎ. Уваход у стылі пачатку 20 стагоддзя вітаецца і не застанецца незаўважаным.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ