Думаючы Беларусь. Чытанні ў гонар Уладзіміра Мацкевіча ў Тбілісі

16.05.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У аўторак, 16 траўня, беларусы Тбілісі далучаюцца да святкавання па Дня народзінаў зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, чытаючы і абмяркоўваючы ягоныя тэксты з кнігі «Свабода і мысленне».



Дата: 16 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі


Чытанні пройдуць у фармаце міні-Аспен-семінару.


На парадку дня пытаннечкі:

Што такое грамадзянская супольнасць?

Ці можа грамадзянская супольнасць уплываць на тыя працэсы, якія адбываюцца ў краіне?

Кім нам трэба стаць, каб супрацьстаяць пагрозам і адказваць на выклікі?


Прапануюць прачытаць і абмеркаваць раздзел «Мужнасць мець уласную думку». Вядоўца — экаактывістка Іна Жызнеўская.


Спампаваць кнігу можна па спасылцы.

Уваход, вядома, вольны! Па запіс на ўдзел звяртайцеся наўпрост да спадарыні Іны Жызнеўскай.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ