Дыктоўка “Прага да ведаў”

21.02.2018 15:00 - 15:00 Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса (вул. Першамайская, 30) Бясплатнае

21 лютага 2018 г у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К.Маркса ў межах Дня роднай мовы сумесна з Магілёўскай гарадской арганізацыяй “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” адбудзецца дыктоўка “Прага да ведаў”. Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктант па беларускай мове змогуць усе жадаючыя.

Дыктоўка пачнецца ў 15.00. Працы ўдзельнікаў праверыць прафесійны філолаг. Арыгінал тэксту і вынікі дыктоўкі будуць размешчаны на сайце бібліятэкі.

Папярэдні запіс абавязковы.
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне: 22 95 78.

Падрабязней тут


Вам можа быць цікава

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Вечарына памяці Сакрата Яновіча ў Беластоку

04.09.2026 (18:00 - 20:00) клуб Zmiana Klimatu (ul. Warszawska 6)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ