• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Магілёў

Дыскусія: “Магілёўшчына адпачывае па-беларуску: што маем і што хочацца?”

Пачатак: 25.07 (18:00)
Канец: 25.07 (18:00)
Этнаграфічны комплек “Зялёны гай”
(Магілёў, Загарадная шаша, 1Б, аўтобусны прыпынак “Зялёны гай” насупраць мікрараёна Спадарожнік)
Кошт: Уваход вольны
Google

“Ой, лета, летачка, лета…” – даносіцца з прыёмніка пяшчотны голас Паліны Рэспублікі і адразу адчуваеш подых цёплага летняга ветрыка, перад вачыма паўстаюць карцінкі палёў, лясоў, азёраў. Адразу хочацца забыцца пра гарадскую мітусню і прачнуцца ва ўтульнай вясковай хаце ад спева птушак, адчуць пах смачнай ежы з печы, не думаць ні пра што і насалоджвацца адпачынкам.

Беларусі ў гэтым сэнсе пашчасціла, бо яна мае ўсе рэсурсы для паспяховага развіцця аграэкатурызма. Але што адрознівае адпачынак у беларускай вёсцы ад адпачынку ў італьянскай ці літоўскай вёсцы?

25 ліпеня грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў этнаграфічны комплекс “Зялёны гай” у Магілёве на дыскусію на вольным паветры “Магілёўшчына адпачывае па-беларуску: што маем і што хочацца?”.

Прапануем разам паразважаць пра сучасны стан і далейшае развіццё аграэкатурызма ў Магілёўскай вобласці, пра адметнасць беларускага стылю сядзібаў і месцаў для адпачынку; што такое адпачынак у нацыянальным стылі і чым унікальны Магілёўскі рэгіён; як нацыянальнае зрабіць паспяховым і прыбытковым.

Госці сустрэчы:

–Сяргей Кулягін (Магілёў), старшыня абласного савета па развіцці аграэкатурызму, арганізатар штогадовага фестывалю “Бард-рыбалка”;

– Міхал Анемпадыстаў (Мінск), дызайнер, даследчык беларускай культуры;

– Святлана Маханькова, уладальніца аграсядзібы “Шэрая шыйка” (Магілёўскі р-н);

– Анатоль Ганец, уладальнік сядзібы “Ганка” (Валожынскі р-н, Мінская вобл.).

Вядучы Аляксандр Агееў (Магілёў), гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова.

Запрашаем усіх зацікаўленых бізнэсоўцаў і турыстаў, аматараў добрага адпачынку і дасведчаных у сферы турызма, прадстаўнікоў гарадскіх і рэгіянальных аддзелаў спорта і турызма, грамадскіх і культурных дзеячаў, журналістаў, блогераў і ўсіх тых, хто хацеў бы паслухаць, прапанаваць свае ідэі ці падзяліцца гісторыямі поспеху ў турыстычнай сферы.

Вольна размаўляем на вольным паветры! Пасля сустрэчы вас чакаюць незвычайная гарбата і пірагі ад спадарыні Маргарыты!

Этнаграфічны комплекс “Зялёны гай” (г. Магілёў, Загарадная шаша, 1Б, аўтобусны прыпынак “Зялёны гай” насупраць мікрараёна Спадарожнік)

Пачатак 18:00.

Удзел у сустрэчы бясплатны.

Даведкі: (029) 319-93-09, www.budzma.by.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип