Дыскусія: Музей на постсавецкай прасторы: час зменаў?

18.06.2015 18:00 - 20:00 ЦЭХ (Кастрычніцкая 16) Бясплатнае

18 чэрвеня ў прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая 16) у 18-00 адбудзецца дыскусія «Музей на постсавецкай прасторы: час зменаў?» з нагоды выхаду новага нумара альманаха pARTisan, прысвечанага музею на постсавецкай прасторы.

У дыскусіі возьмуць удзел: дырэктарка Музея З.Азгура Аксана Багданава, мастак і пісьменнік Артур Клінаў, мастак Руслан Вашкевіч, а таксама адмысловая госця з Украіны — Юлія Ваганава, намесніца дырэктаркі па выстаўнай рабоце і міжнароднай дзейнасці Нацыянальнага мастацкага музея ў Кіеве. Мадэратар — Аляксей Братачкін, гісторык, кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя» пры ECLAB.

 

Падчас дыскусіі будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:

 Наколькі была трансфармавана музейная сфера на постсавецкай прасторы? Што ўдалося зрабіць?

 Якія пазітыўныя / негатыўныя моманты трансфармацыі можна адзначыць? Якія стратэгіі трансфармацыі музейных інстытуцый (не) працуюць? Наколькі мы можам звяртацца да досведу заходніх краін?

 

У гэты ж вечар будзе прэзентаваны музейны нумар pARTisan.

Штэфан Ваквітц, кіраўнік Інстытута Гётэ ў Тбілісі, адзначае ў сваім інтэрв’ю для pARTisan, што мы таксама павінны разумець музей як аўтапартрэт грамадства, прастору для даследавання мясцовага кантэкста, а таксама для фарміравання ідэнтычнасці нацыі. Гэтая думка стала ключавой для pARTisan у разважаннях пра беларускі музей, на якім да гэтай пары можна адчуваць уплыў савецкай ідэалогіі.

«Калі галоўны музэй краіны ёсьць рэпрэзэнтантам улады, то якую ўладу сёньня рэпрэзэнтуе Нацыянальны мастацкі музэй зь яго эклектычнай экспазыцыяй, што складаецца зь дзіўнага міксту сармацкага партрэту, парцалянавых статуэтак, твораў сацыялістычнага рэалізму, аўтарскіх варыянтаў пэйзажаў Шышкіна ды эскізаў да карцін перасоўнікаў? Гаворачы пра ўладу, размова ідзе не пра яе пэрсаніфікацыю, а пра онталягічную сутнасьць, то-бок паняцьце ўлады як сувэрэна ў незалежнай краіне».

Артур Клінаў. Шпацыр па ўяўным музэйным дыснэйлэндзе. (Утапічны праект перафарматаваньня менскіх музэяў)

 

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Ваджэнне куста ў Суле

06.06.2026 14:00 - 07.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

06.06.2026 14:00 - 07.06.2026 19:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ