Дыскусія «Што там адбываецца ва Украіне?» у Варшаве

20.04.2022 20:00 - 21:30 Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Oleandrów, 6/2) Бясплатнае

20 красавіка Цэнтр беларускай салідарнасці запрашае на сустрэчу дыскусійнага клуба.



Дата: 20 красавіка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава

Усе мы з заміраннем сэрца чытаем навіны, якія прыходзяць з Украіны. Аднак не заўсёды карцінка можа перадаць тое, што перажываюць людзі на сваім досведзе.

На сустрэчы дыскусійнага клубу «Co tam dzieje się na Ukrainie» запрошаны Якуб Бернат, журналіст, які на ўласныя вочы пабачыў сапраўдны жах вайны, прыбываючы ў Кіеве па рэдакцыйнаму заданню. Спадар Якуб плануе распавесці аб сваіх уражаннях ад наведвання украінскай сталіцы падчас вайны.

Мова сустрэчы — польская, але пытанні можна задаваць і па-беларуску, спадар Якуб добра нас разумее.

Запіс на ўдзел — у каментарах да абвесткі ў сацсетках ЦБС. Завітвайце!


Вам можа быць цікава

Сустрэча «Як разгаварыць могілкі» ў Вільні

27.07.2026 (19:00 - 21:00) Беларуская царква (Bokšto g. 4)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ