Дыскусія «Ці ёсць надзея для Беларусі?» ва Уроцлаве

29.02.2024 16:00 - 18:00 CUKR (Ruska 46а) Бясплатнае


 У чацвер, 29 лютага, ва Уроцлаве адбудзецца дыскусія «Ці ёсць надзея для Беларусі?»




Дата: 29 лютага

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: CUKR, Ruska 46а, Уроцлаў 



Пасля 2020 года залежнасць Беларусі ад Расіі паглыбілася. У 2022-м Беларусь аддала сваю тэрыторыю расейскім войскам для ўварвання ва Украіну. Дыктатура ўяўляе пагрозу для дэмакратычных суседзяў Беларусі. Рэпрэсіі пасля пратэстаў прывялі да беспрэцэдэнтнай эміграцыі.

 Многія беларусы знайшлі прытулак ва Уроцлаве, Вільні ці Варшаве, дзе ствараюць розныя формы беларускасці ў яе сацыяльным вымярэнні, але часта сустракаюць недавер. 

Якія мэты палітыкі Польшчы, Літвы і Латвіі ў дачыненні да Беларусі і наколькі гэтая палітыка можа быць эфектыўнай, абмяркуюць палітолагі:


Марыюш Антановіч (Віленскі ўніверсітэт),

Таццяна Іваноў (Уроцлаўскі ўніверсітэт),

 Якуб Борніо (Уроцлаўскі ўніверсітэт; Інстытут Цэнтральнай Еўропы),

Ян Маркаў (Суполка Беларусаў Уроцлава). 



Размову будзе весці Лаўрынас Вайчунас з Калегіюма Ўсходняй Эўропы. 

Усе ўдзельнікі атрымаюць свежы нумар часопіса «New Eastern Europe», галоўнай тэмай якога з’яўляецца Беларусь. 

Мерапрыемства будзе на польскай мове з магчымасцю задаваць пытанні на любой мове. 



Уваход вольны, і рэгістрацыі не патрэбна.





Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

08.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ