ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-дыскусія «Як вайна паўплывала на беларускіх актывістак?»

08.07.2022 19:00 - 01:00 анлайн Бясплатнае

8 ліпеня далучайцеся да анлайн-дыскусіі пра жаночы актывізм у цяперашніх умовах.


Дата: 8 ліпеня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom 


З першых дзён ўварвання Расіі ва Украіну многія актывісты і актывісткі з Беларусі ўключыліся ў аказанне дапамогі тым, хто мае патрэбу, і падтрымку Украіны на розных узроўнях.


8 ліпеня чатыры беларускія актывісткі падзеляцца сваімі асабістымі гісторыямі выжывання і пражывання вайны, раскажуць пра тое, як яны дапамагаюць тым, хто жыве ў нястачы, і ці сутыкаюцца з дыскрымінацыяй з-за сваёй нацыянальнасці.


Удзельніцы:


Яўгенія Долгая — журналістка і феміністка;

Наста Базар — фем-, квір-, нізавая актывістка;

Марыя — былая палітзняволеная, цяпер валанцёрка ва Украіне;

Станіслава Цярэнцьева — грамадзянская актывістка з Беларусі, сулідарка ініцыятывы «Задвиж_ка» і каардынатарка сайта дапамогі napryamok.org.


Мадэратарка — Лена Агарэлышава, гендарная даследчыца, валанцёрка ў інтэрнаце для людзей, якія вымушана пакінулі Украіну.


Патрэбная рэгістрацыя па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

05.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

NAVIBAND у Сопаце

07.04.2026 (21:00 - 23:00) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ