Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 - 11.01.2026 09:00 - 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4) Бясплатна

Надоечы ў музейным комплексе "Заслаўе" пачала працу выстава навучэнцаў Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага "Чароўныя дываны. Шчодры вечар", прымеркаваная да 30-х угодак цыклавой камісіі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


На занятках выкладчыкі, якія калісь самі па драбнютках спасцігалі і захоўвалі сакрэты народнага мастацтва, перадаюць сваім вучням тыя таямніцы, а навучэнцы зведваюць гісторыю беларускіх маляванак - дываноў маляваных фарбай, якія рабілі Алена Кіш з Язэпам Драздовічам, - ды дываноў-аплікацый, кшталту “залатых” рухаўскіх дываноў.

Ненавязліва, адзін да аднаго, кожны твор на выставе малюе гадавое кола - тут можна ўбачыць магію кожнай пары, святаў і звычаяў, а таксама любоў, пяшчоту і дабрыню, створаную людзьмі.

Выстава працуе да 11 студзеня.


Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава Іны Дзянішчык "Колератэрапія" ў Мінску

11.03.2026 18:00 - 18.03.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына «Ген мігранта. Пачатак» ў Вільні

13.03.2026 (18:30 - 19:30) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ