Дзень Гомеля

08.09.2022 - 11.09.2022 11:00 - 23:00 ------------ Бясплатнае


З 8 па 11 верасня пройдуць урачыстыя мерапрыемствы да 880-годдзя Гомеля.


Дата: з 8 па 11 верасня


Да гарадскога свята прымеркавана праграма Х Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод». Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 9 верасня ў 20:00 на стадыёне «Цэнтральны».

У гэты самы дзень у скверы ім. Грамыка ў 11:00 пачнуць працаваць тры выставы: вырабаў ручной працы, кандытарскіх вырабаў і вінаграду.

Асноўныя падзеі пройдуць 11 верасня на розных пляцоўках горада.

На галоўнай сцэне на ўзбярэжжы Сожа ў 11:00 пачнецца святочнае адкрыццё Дня горада з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў.

З 12:00 на сцэне будуць выступаць духавы аркестр ДУ «Гомельскія гарадскія аркестры», творчыя калектывы Палаца культуры «Гомсельмаш» і іншыя творчыя калектывы.

З 20:00 да 22:00 пройдзе танцавальны марафон «Альфа-Радыё». Завершыцца святкаванне феерверкам у 22:00.

На плошчы Леніна з 10:00 да 16:00 пройдзе выстава тэхнічных дасягненняў «Гомель прамысловы». У 12:00 пачнецца сілавы турнір «самы моцны гамяльчанін».

На пляцоўцы ля Лядовага палаца з 11:00 да 23:00 пройдзе фестываль «Мясмалфэст». Хэдлайнерамі выступяць Аlex Ataman і Finik. Таксама ў праграме «Уздымем рукі разам» будуць выконвацца песні гурта «Рукі ўверх» з суаўтарам хітоў, экс-удзельнікам гурта Аляксеем Пацехіным.

На Цэнтральным стадыёне ў 16:00 пачнецца сольны канцэрт Алега Газманава.

Каля скульптурнай кампазіцыі «Лодачнік» з 12:00 да 22:00 пройдзе фестываль вулічнай ежы «Гомель смачны».

У скверы Тураўскага з 10:00 да 16:00 пройдзе выстава абразоў і майстар-клас па рэстаўрацыі.

На пляцоўцы каля Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з 12:30 да 15:30 пройдуць спаборніцтвы па дог-фрысбі і дог-пулеру, аджыліці, паказальныя выступленні, дабрачынны праект «У дапамогу братам нашым меншым».

На Білецкім спуску каля рэтсарана «Праванс» у 12:00 пачнецца фестываль паветраных змеяў. З 20:00 да 22:00 тут пройдзе фестываль тэатраў агню «Гоф-2022».

Ва ўсіх раёнах горада святочныя пляцоўкі будуць працаваць да 22:00.



Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Зачараванне плюс» у Віцебску

12.02.2025 17:00 - 30.03.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Традыцыі і сучаснасць: лялькі» ў Мінску

05.03.2025 18:00 - 30.03.2025 20:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Выстава Юліі Стратовіч «Steel and Water» у Варшаве

07.03.2025 19:00 - 31.03.2025 19:00 галерэя ToTuart, Praga Koneser (Plac Konesera 10A)

Гуканне вясны ў Ветцы

29.03.2025 (12:00 - 15:00) Веткаўскі музей (Красная плошча, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ