Дзень музыкі ў Берліне

12.10.2024 19:00 - 22:00 PANDA platforma (Knaackstraße 97) ад 20 еўра
 


У суботу, 12 кастрычніка, PANDA platforma працягвае святкаваць 15-годдзе і запрашае на Дзень музыкі.







Дата: 12 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: PANDA platforma, Knaackstraße 97, Берлін




Выступяць 15 музычных праектаў, сярод іх і беларускія: 

GALYA CHIKISS & SVETA BEN — зоркі беларускай альтэрнатыўнай сцэны сваім альбомам «Прыём», які запісваўся ў Берліне (і часткова на PANDA), заснавалі новы стыль, «посттраўматычны поп».

MUSTELIDE — спявачка, кампазітарка, гукавая вядзьмарка і багіня электронікі стварае эфірны, пазачасавы дрым-поп, выкарыстоўваючы сэмплы і аналагавыя інструменты

MARENERA — італа-нямецкі гурт грае традыцыйную музыку паўднёвай Італіі і спалучае яе з берлінскім драйвам: тарантэла і піцычэ да ўпаду

ПЕТРА НАХТМАНАВА — віртуозка баглама, спявачка і этналагіня, якая будуе культурныя масты і злучае музычныя традыцыі Паўднёвай Еўропы і Чорнага мора

ВАЛЯНЦІНА БЕЛЛАНАВА — майстарка перформансу, якая валодае не толькі турэцкім і арабскім, але і ўсімі незвычайнымі духавымі інструментамі на планеце

BROKOLYA & LOLA CAMOMILA — два незвычайныя артысты ладзяць драг-шоу за разнастайнасць і супраць патрыярхату

DOBRANOTCH — аркестр, які мае ў сваім рэпертуары касмічны клезмер і балканскі космас, адчувае сябе як дома і на філарманічнай, і на клубнай сцэне і забяспечвае патрэбную святочную атмасферу выбуховым танцавальным міксам

TATAR KYZ:LAR — татарскі, фемінісцкі арт-тэхна праект Дынары Расулевай і allapopp, мастачак, музыкаў і аўтарак з Берліна

SBP4 — разумны тэкст, стыльнае гучанне, магутнае шоу, карацей — «Самое Большое Простое Число»

Ды-джэйка Каця Рыба — па адукацыі танцорка і выступае ў якасці тэхна-дыджэя. 




Квіткі коштам 20 еўра можна набыць па спасылцы. На ўваходзе будзе 25 еўра.






Вам можа быць цікава

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Купалле на Паўночным моры

20.06.2026 16:00 - 21.06.2026 00:10 Blow Beach House in Kijkduin (Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

20.06.2026 16:00 - 21.06.2026 00:10 Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ