Дзень палітвязняў у Беластоку

21.05.2026 19:00 - 21:00 каля кансулята РБ (skwer Wolnej Białorusi, 1) Бясплатнае
У чацвер, 21 траўня, беларусы Беластока ладзяць акцыю да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі і гадавіны забойства палітвязня Вітольда Ашурка.

Сёння ў Беларусі тысячы людзей пазбаўлены волі за сваю пазіцыю, праўду і жаданне жыць у свабоднай краіне. За кратамі застаюцца нашы блізкія, сябры і калегі.

З 2020 года ў беларускіх турмах загінулі ўжо 9 палітзняволеных.

Былыя вязні працягваюць сведчыць пра катаванні, нечалавечыя ўмовы ўтрымання, ціск і прыніжэнні ў калоніях і ШІЗА.

Менавіта таму сёлета Дзень салідарнасці з палітвязнямі прысвечаны тэме барацьбы супраць катаванняў і бесчалавечнага абыходжання.

Мы не маем права забыць пра іх.

Прыходзьце, каб паказаць:

мы памятаем,

мы разам,

мы не страцілі надзею і годнасць.



Вам можа быць цікава

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Канцэрт Дашы Мароз-Хідашэлі ў Тбілісі

19.06.2026 (20:00 - 22:00) лютэранская кірха (15 Terenti Graneli Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ