Дзень радыё з “Крама”, Neuro Dubel, :B:N: і Pomidor/OFF

06.05.2013 18:00 - 22:00 клуб Re:Public Бясплатнае

Дзень радыё

Адсвяткуем Дзень радыё разам! 6 траўня на вялікім канцэрце ў мінскім клубе Re:Publiс (вул. Прытыцкага, 62) зайграюць “Крама”, Neuro Dubel, :B:N: і Pomidor/OFF. Яшчэ адзін удзельнік фэсту будзе вызначаны шляхам галасавання на сайце euroradio.fm.

“Крама” і Neuro Dubel не штурмавалі “вялікіх” сцэнаў ужо некалькі гадоў. Гурт Ігара Варашкевіча знаходзіўся ў вымушаным творчым адпачынку. А гурт Аляксандра Кулінковіча актыўна выпускаў альбомы, але выступаў хіба што ў сутарэннях клуба “Гудвін”. Нарэшце “генералы айчыннага року” сустрэнуцца з сапраўдным танцполам!

:B:N: і Pomidor/OFF з’яўляюцца на публіцы нашмат часцей. Бярозаўскі гурт стаўся сапраўдным адкрыццём мінулага года і выйшаў у лідары па запампоўках з сайта Еўрарадыё. А Pomidor/OFF атрымалі апошнія на гэты час “Рок-кароны” — за песню года (“Дым”) і ў якасці гурта года.

Пачатак канцэрта ў 18:00.

Квіткі на фэст “Дзень радыё” ужо ў продажы. Для першых 100 чалавек яны каштуюць 90 тысяч рублёў. Іх пакупнікі атрымаюць у падарунак дыск з беларускай музыкай. Астатнія квіткі каштуюць 110 тысяч. У дзень канцэрта — 130 тысяч, за столікам — 150 тысяч.

Квіткі прадаюцца ў клубе Re:Public, ГЦ “Купалаўскі” (19-ы павільён), а таксама ў распаўсюджвальнікаў  ды на сайтах ticketpro.by і kvitki.by


Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Імпрэза да Дня Волі ва Уроцлаве

25.03.2026 (18:00 - 20:00) Sala Teatru Laboratorium Instytutu Grotowskiego (Rynek-Ratusz 27)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ