«Жыве ФФСН!» Дзень сустрэчы выпускнікоў, выкладчыкаў і студэнтаў ФФСН БДУ ў Варшаве

13.05.2023 15:30 - 22:00 Беларускі Моладзевы Хаб (пл. Канстытуцыі, 6) Бясплатнае

Ну а дзе яшчэ цяпер збірацца выпускнікам Факультэта філасофіі і сацыяльных навук, як не ў Варшаве? То калі гэты вы, у суботу, 13 траўня, адкладайце ўсе справы — вас чакаюць у Беларускім Моладзевым Хабе.



Дата: 13 траўня

Час: з 15.30 і пакуль хопіць моцы (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, пл. Канстытуцыі, 6, Варшава 


Абяцаюць нэтворкінг, размовы і трохі настальгіі.


Адмысловыя госці:

Генадзь Коршунаў, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, выкладчык і выпускнік ФФСН,

Павел Баркоўскі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, выкладчык і выпускнік ФФСН,

Андрэй Вардамацкі, доктар сацыялагічных навук, кандыдат філасофскіх навук, выкладчык і выпускнік ФФСН, адзін з заснавальнікаў Інфакама/Сацыякама.

Просяць рэгістравацца па спасылцы, каб ведаць, на колькі чалавек разлічваць.




Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ