• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Іншае Гданьск

Дзень Волі ў Гданьску

Пачатак: 25.03 (09:30)
Канец: 25.03 (21:00)
Google

У суботу, 25 сакавіка, беларусы Гданьска святкуюць Дзень Волі! Праграма — неверагодная!



Пачынаецца з імшы. 25 сакавіка ў 9.30 будзе малітва за Беларусь ды імша па-беларуску.

Час: 9.30 (час мясцовы)

Месца: Каралеўская капліца, вул. Святога Духа 58



У 10.30 адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак на магілах беларускіх дзеячоў.

Час: 10.30 (час мясцовы)

Месца: Гарнізонныя могілкі, вул. Дамброўскага, 2



У 11.30 распачынаецца марш салідарнасці і мітынг супраць рэпрэсій у Беларусі.

Ад гарнізонных могілак рушаць да Помніка забітым работнікам верфі ля Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці.

Час: 11.30 (час мясцовы)

Месца старту: гарнізонныя могілкі, вул. Дамброўскага, 2


Апоўдні ў Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці распачнецца кірмаш беларускай літаратуры, рамёстваў і мастацтва, марафон пісання лістоў беларускім палітвязням.

Уваход вольны!

Час: з 12.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: зімовы сад Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці


У 14.00 будзе дыскусія «СПАДЧЫНА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ».

Удзел бяруць:

Андрэй Хадановіч — беларускі паэт, перакладчык, крытык і літаратуразнаўца

Уладзімер Арлоў — беларускі пісьменнік, гісторык прафесарка

Алена Глагоўская — беларусістка, палітолаг, старшыня БКТ «Хатка»

Мадэратар — Кацпер Дзекан, эксперт па ўсходняй Еўропе.

Уваход вольны!

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: бібліятэка Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці


А 16-й усіх запрашаюць на канцэрт Вольнага Хору і Вольнага Аркестру.

Будзе прэзентацыя новага альбома!

Уваход вольны!

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: галоўная зала Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці


А 19-й жа зазірніце на канцэрт гуртоў «The Superbullz» і «Belarusian Truestory».

Квіткі коштам 70 злотых загадзя ці 80 злотых у дзень канцэрта можна набыць па спасылцы альбо наўпрост на ўваходзе.

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: клуб Żak, Алея Грунвальдзкая 195/197





« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип