“Дзіцячы спеўны сход” пакліча вясну

19.03.2017 15:00 - 15:00 Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

19 сакавіка ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” дзеці будуць спяваць веснавыя песні ў фармаце “спеўны сход”. Майстар-клас для дзетак правядзе Надзея Чугунова, удзельніца гуртоў Shuma і Kazalpin, кіраўніца дзіцячага гуртка “Весянчук”.

“Весенчукі, – кажа Надзея Чугунова, – гэта розныя істоты, якія прачынаюцца вясной. Птушкі, звяркі, але таксама і лесавікі, вадзянікі. Каб дапамагчы ім прачнуцца, мы разам паспяваем песні. Таксама паробім птушачак з паперы. Дапамагаць нам будуць мае вучні з гуртка “Весянчук” і сябры – студыя “Варгін”.

Па словах Аляксея Чубата, дырэктара Установы “Культура роднага краю”, надзвычай важна пазнаёміць дзяцей з беларускай культурай і традыцыямі. Фармат “спеўны сход”, калі ўдзельнікі – і дзеці, і бацькі – спяваюць разам, дазволіць зрабіць гэта найлепш. А прысутнасць сапраўдных спевакоў, музыказнаўцы і музыкаў зробіць “Дзіцячы спеўны сход” прыемным навучаннем.

Але ў гэты раз навучальны блок “спеўнага сходу” будзе пашыраны. Арганізатары  “Дзіцячых творчых майстэрняў” Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, партнёра мерапрыемства, распавядуць дзецям і іх бацькам пра сябе. Пра тое, нашто сённяшняму дзіцёнку сучаснае мастацтва. Такое спалучэнне традыцыйнасці і сучаснасці будзе на “спеўным сходзе” ўпершыню.

Прыходзьце 19 сакавіка па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”.

Запрашаюцца бацькі з дзецьмі ад 6-ці гадоў.

Пачатак а 15.00.

Уваход вольны!

“Дзіцячы спеўны сход” у Facebook і ВКонтакце.

Арганізатары: Установа “Культура роднага краю”, “Дзіцячыя творчыя майстэрні” Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.


Вам можа быць цікава

Фестываль "Беларусь старажытная" ў Вільні

08.11.2025 (14:00 - 17:00) Новавіленскі культурны цэнтр (Gerovės g. 1)

DLINA VOLNY ў Дрэздэне

09.11.2025 (20:00 - 22:00) Blechschloss Scheune Dresden (Alaunstraße 36-40)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ