#ДзіцячыКлюб: Беларускі кракадзіл

16.02.2019 10:00 - 13:00 Кафэ "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33) 20 BYN

У Мінску распачынае дзейнасць #ДзіцячыКлюб. Гэта серыя развівальна-забаўляльных заняткаў для дзетак, а таксама спектаклі, святы і цікавыя госці.
Заняткі праходзяць на беларускай мове ў інтэрактыўнай форме з гульнямі, творчымі і тэатральнымі майстар-класамі, навуковымі і гістарычнымі даследаваннямі.
Перыядычна на заняткі будуць завітваць беларускія музыкі, паэты і іншыя зоркі.

#Дзіцячыклюб – гэта:
— Беларускамоўнае асяроддзе і каманда, што працуе ў #ДзіцячымКлюбе;
— Новыя знаёмствы для вашых дзетак і бацькоў;
— Рознабаковае развіццё: мова, жывёлы, тэатр, гісторыя;
— Усе заняткі даступныя для дзетак, якія яшчэ не валодаюць беларускай мовай;
— Вызначэнне творчай зацікаўленасці дзіцяці;
— Раскрыццё творчага патэнцыялу;
— Развіццё камунікацыйных навыкаў;
— Магчымасць прыняць удзел у выніковым спектаклі.
Рэкамендаваны ўзрост: 3 – 12 год.
Перыядычнасць заняткаў: раз на тыдзень.
Працягласць занятку: 2 гадзіны.
Месца правядзення: кафэ “Грай” (Інтэрнацыянальная, 33)

Кошт аднаго занятка – 20 BYN: https://bezkassira.by/dzcyachyklyub-zanyatkzdzetkam-5..

Абанемент на чатыры заняткі – 65 BYN: https://bezkassira.by/dzcyachyklyub-zanyatkzdzetkamab..
Адмысловы плюс абанемента ў тым, што можна абраць любыя цікавыя заняткі для вашых дзетак, а таксама прапускаць заняткі ў адным месяцы і далучыцца ў любы момант.

Пажадана мець зручную вопратку і зменны абутак для дзіцяці.
Кантактны тэлефон:

Расклад заняткаў:
1. 9 лютага — Прыгожае слова (З дапамогай гульняў пазнаёмімся з дзеткамі, даведаемся, што значыць іх імя, распавядзем пра сябе, свае характары, намалюем свае асацыяцыі да беларускіх словаў, паўдзельнічаем у трэнінгу-гульні — уводзіны ў тэатр, а таксама паслухаем казку ды паабмяркоўваем, што ж такое сяброўства)
2. 16 лютага — Беларускі кракадзіл (Згуляем у кракадзіла – пакажам жэстамі пэўны прадмет. Павучымся ўважлівасці і канцэнтрацыі на кароценькіх гісторыях. Паспрабуем адчуць сябе жывёлкамі. Намалюем любімую істоту. Зробім тэатральныя эцюды пра жывёлак)
3. 23 лютага — Разумею эмоцыі (Адкуль з’яўляюцца і як праяўляюцца эмоцыі? Як іх разумець? Пакажам мімікай і намалюем сваю эмоцыю ў дадзены момант. Пагуляем і паробім тэатральныя эцюды, прысвечаныя эмоцыям і станам чалавека)
4. 2 сакавіка — Гісторыя фарбы (Згуляем у “Жэст”, на развіццё памяці і маторыкі, даведамся, чым малявалі раней, адкуль пачыналіся колеры, з чаго раней рабілі фарбы. Навучымся маляваць адным колерам. Пазаймаемся тэматычнымі тэатральнымі эцюдамі)


Вам можа быць цікава

Выстава «Рай» у Віцебску

21.02.2025 17:00 - 20.06.2025 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7)

Выстава «Віцебская акварэль» у Віцебску

13.05.2025 10:00 - 15.06.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Саша Філіпенка ў Мюнхене

27.05.2025 (19:00 - 21:00) Kulturzentrum GOROD (Arnulfstraße 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ