Дзiцычы майстар-класс па архитэктуры. Пабудуем дом разам

19.04.2015 13:00 - 15:00 галерэя Ў (пр. Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

Незвычайны дзiцычы майстар-класс па архитэктуры. Пабудуем дом разам

19 красавіка а 13 гадзiне запрашаем у Галерэю сучаснага мастацтва “Ў” (Незалежнасці 37А) на новы занятак з дзiцячага курсу “Баўхаус”.

Вальтэр Гропіус і Міс ван дэр Рое былі вялікімі рацыяналізатарамі і прыдумалі шмат правілаў, а вось Хундэртвассер наадварот любіў пахуліганіць ад душы. А ў якім доме нам самім хацелася б жыць?

Абмяркуем гэта ў нядзелю, 19 красавіка. А потым створым дом мары з кардона!

Вядучая – Сафія Садоўская

19 красавіка, 13.00 – 15.00. Увага! Занятак будзе крыху даўжэй, чым звычайна.

Узрост: 7-12 год

Кошт занятка – 100 000 б.р.

Запіс +375 (33) 3035960

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Пра курс «Баўхаўс»:

З 15 сакавіка ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” у рамках Дзіцячых Творчых Майстэрняў (https://www.facebook.com/Majsterni) пачалася другая частка аўтарскага курсу Сафіі Садоўскай «Баўхаус», якi заснаваны на адукацыйных элементах знакамітай школы дызайну Баўхаўс. Заняткі праводзяцца для дзяцей ад 7 да 12 гадоў па нядзелях з 13.00 да 14.30 непасрэдна ў галерэйнай прасторы.

Аўтар і вядучая курса – мастацтвазнаўца Садоўская Сафія. Скончыўшы Маскоўскі Дзяржаўны Універсітэт, Сафія праходзіла практыку ў Музеі выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна, працавала ў Нацыянальным Мастацкім Музеі Рэсублікі Беларусь, там жа з’яўлялася вядучай дзіцячых экскурсій ў межах выставы  Zabor. Непасрэдны суарганізатар і куратар Дзіцячых Творца Майстэрняў, Сафія прайшла анлайн-курс па інтэрактыўным выкладанні мастацтва для дзяцей і дарослых (музей “MOMA”, Нью-Ёрк, ЗША).

Ад аўтара курса: “Гэта сапраўднае свята мастацтва! Гэтай вясной мы працягнем заняткі, заснаваныя на матэрыялах ўступнага курса школы ” Баўхаус”. Што такое рытм у мастацтве? Як адлюстраваць рух? Пра гэта мы будзем гаварыць і вядома правяраць алоўкі і пэндзлі на трываласць, а фантазію – на бязмежнасць. Лініі будуць скакаць, святло будзе пралівацца і пакідаць то тут, то там маляўнічыя лужыны розных

колераў”.

 

Праграма ДТМ сакавік-май 2015

15.03 – Лінія, рытм

22.03 – Рух

29.04 – Сілуэт

05.04 – Кантраст

12.04 – Святло, ззянне, мігаценне і інш.

19.04 – Партрэт. Партрэт Фаюмскага, сучасны партрэт. Хто я?

26.04 – Перспектыва. Архітэктура ў скрынцы

03.05 – Партрэт. Хто ты?

10.05 – Сіметрыя, раўнавага

17.05 – Калажы. Летні дзённік

24.05 – Як захаваць успаміны? Тое, што не хочацца забываць


Падпісвайцеся на старонку Дзіцячых Творчых Майстэрняў  Галерэі “Ў”,

каб заўсёды атрымліваць свежую інфармацыю пра майстар-класы, дзіцячыя

святы і не толькі: https://www.facebook.com/Majsterni



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ