Дзіцячы спектакль «Марская гісторыя» ў Сопаце

06.10.2024 10:00 - 11:00 МараХаб (ul. Jacka Malczewskiego 21) 50 злотых



У нядзелю, 6 кастрычніка, маленькіх беларусікаў Труймяста запрашаюць на дзіцячы інтэрактыўны спектаклік «Марская гісторыя».






Дата: 6 кастрычніка

Час: 10.00 (час мясцовы)

Месца: МараХаб, ul. Jacka Malczewskiego 21, Сопат 




Вас чакае вясёлая, яркая, дынамічная, надзвычай маляўнічая гісторыя адной Слімакі, якая марыць убачыць свет, а маляняты ёй дапамогуць.

 Яны пазнаёмяцца з жыхарамі марскіх глыбінь і адкрыюць таямніцы акіяна ў зразумелай для сябе форме. 

Сустрэнуць тут і велізарнага добрага кіта, пазнаёмяцца з медузамі і іншымі марскімі жыхарамі!

 Будуць назіраць за сапраўдным штормам — прыгожым і небяспечным, а потым апусцяцца на дно акіяна і ўбачаць, што хавае акіян у сваіх глыбінях. 

Стануць нават выратавальнікамі і будуць ратаваць кіта ад бяды. 

Развіваючыя інтэрактыўныя элементы распрацаваны з улікам узросту маленькіх гледачоў, а героі вельмі добрыя і маляўнічыя. 



Квіткі — 50 злотых на ўваходзе. Запісвайцеся праз дырэкт prazdnik_gdansk.






Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

03.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Вечарына «Łaski. BEZ» у Варшаве

04.09.2026 22:00 - 05.09.2026 00:05 Klub SPATiF (Aleje Ujazdowskie 45)

Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове

08.09.2026 (17:00 - 19:00) Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ