«Дзень адчыненых дзвярэй ECLAB»

17.06.2015 18:30 - 21:00 Арт-прастора ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16) Бясплатнае

Запрашаем на «Дзень адчыненых дзвярэй ECLAB»

Дырэктар праекта Аляксандр Адамянц і кіраўнікі канцэнтрацый ECLAB распавядуць:

– пра сістэму адукацыі па мадэлі Liberal Arts;

– пра  тое, што такое канцэнтрацыя і пра канцэнтрацыі каледжа «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка», «Масавая культура і медыя», «Публічная гісторыя»,  «Гендарныя даследванні»,  «Інтэрнэт і грамадства»;

–  пра тое, як паступіць у каледж;

–  пра структуру навучання, формы працы ў працэсе навучання і шмат што яшчэ.

А таксама адкажуць на пытанні аўдыторыі.

Пра праграму «Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі»:

«Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) – гэта праект, які дазваляе атрымаць бясплатную дадатковую адукацыю па мадэлі Liberal Arts

Каледж задуманы як нефармальная альтэрнатыва беларускай сістэме вышэйшай адукацыі, якую даўно трэба рэфармаваць. ECLAB прапануе індывідуальны план навучання, творчую атмасферу на занятках, свабодную інтэлектуальную камунікацыю студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама развіццё навыкаў крытычнага мыслення.

Падрабязней пра праграму можна даведацца на  www.eclab.by

Уваход вольны.

Будзем рады вас бачыць!

 

Мерапрыемства ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава "Брэстчына этнаграфічная" ў Брэсце

14.11.2025 16:00 - 21.12.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Чытанкі-забаўлянкі дзя дзетак у Кракаве

20.12.2025 (13:00 - 15:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ