• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Дзень адкрытых дзвярэй Лятучага ўнiверсітэту

Пачатак: 10.10 (18:30)
Канец: 10.10 (21:00)
Галерэя “Ў”
(Мінск, пр-т Незалежнасцi 37А)
Кошт: Уваход вольны
Google

10 кастрычніка Лятучы ўніверсітэт запрашае ўсіх цікаўных у Галерэю “Ў” на імправізаваны “Дзень адчыненых дзвярэй”. Але выступаў, прэзентацый і лекцый не будзе! Вас чакаюць адкрытыя нефармальныя  размовы з рознымі Асобамі Лятучага за кубачкам кавы ці гарбаты.

Ужо восьмую восень Лятучы ўніверсітэт адчыняе дзверы і запрашае старых і новых сяброў да супольнай працы ў прасторы мыслення, культуры, грамадства, фармавання сябе і зменаў навокал. Адна з галоўных установак універсітэта палягае ў тым, што ідэі і думкі нараджаюцца ў дыялогу, у асяродку супольнай рэфлексіі і крытыкі, а сапраўднае навучанне мысленню магчымае толькі праз судачыненне і супрацу з Настаўнікам – інтэлектуалам, мастаком, навукоўцам, мысляром. На гэтай падставе і будуецца праца Лятучага ўніверсітэта.

10 кастрычніка Лятучы запрашае ўсіх цікаўных да адкрытай і шчырай размовы з Асобамі Лятучага ўніверсітэта. У гэты дзень не будзе выступаў, прэзентацый і лекцый, але будуць Людзі, з іх справай, якую яны робяць у Лятучым. З кожнай Асобай вы зможаце паразмаўляць сам-насам альбо ў невялічкай кампаніі іншых зацікаўленых на працягу 20 хвілін, а пасля перайсці да іншага героя. Запіс на сёлетнюю праграмму сканчаецца акурат 10 кастрычніка, таму гэта добрая нагода канчаткова вызначыцца са сваім асабістым шляхам у прасторы Лятучага!

Праз размовы з Асобамі Лятучага вы даведаецеся пра тое, як працуе Лятучы, пра нашу дыстанцыйную платформу і новую праграму. Нашы сябры з Жывой Бібліятэкі дапамогуць  арганізаваць прастору такім чынам, каб вы маглі паразмаўляць з усімі, хто вам цікавы, задаць пытанні пра тое, што для вас важна, паспрабаваць паразумецца з рознымі прадстаўнікамі супольнасці Лятучага ўніверсітэта.

10 кастрычніка ў Галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасцi 37А) з 18.30 да 21.00 вы зможаце сустрэцца з наступнымі Асобамі Лятучага ўніверсітэта:

Уладзімір Мацкевіч – галоўны метадолаг і антыкамуніст Беларусі;

Валянцін Акудовіч – літаратар, зачараваны мысленнем;

Алена  Верашчагіна – робіць Лятучы бачным і чутным;

Ігар Бабкоў – гісторык ідэяў і філосаф “за небакраем Эўропы”;

Зміцер Майбарада – настаўнік дыялога пра каштоўнасці;

Аліна Радачынская – аб’ядноўвае людзей, каб адкрываць дадзеныя;

Павел Баркоўскі – герменэўт, праектны актывіст і магістр гульні;

Лілія Ілюшына – верыць у гісторыю таму, што гэта абсурдна;

Вячаслаў Бабровіч –  галоўны настаўнік дэмакратыі;

Іван Вядзенін – дэвіз “Інавацыі або смерць!”;

Тацяна Вадалажская – не-сапраўдны рэктар.

Больш навінаў пра мерапрыемства і тых асобаў, з якімі магчыма будзе сустрэцца, можна знайсці ў мерапрыемстве на Фэйсбуку https://goo.gl/AZWdYL.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип