Дзень маці разам з Беларускім Скансэнам!

15.10.2016 13:00 - 17:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) дарослыя 8.00 BYN, вучні 4.00 BYN

Запрашаем святкаваць Дзень маці разам з Беларускім Скансэнам!

Мама – першае слова ў жыцці кожнага чалавека, яна – наш першы сябар, наш самы мудры настаўнік на жыццевым шляху. Менавіта таму Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

У народным календары Пакрава Божай маці адзначаліся заканчэннем працы ў полі і надыходам вясельнай пары. А гэта значыць, што самы час адпачываць і далучацца да сямейных традыцый!

На мерапрыемстве:

  • Святочная музычная праграма;
  • Інтэрактыўна-забаўляльная пляцоўка з народнымі гульнямі для дзяцей і дарослых;
  • Майстар-клас па вырабу цацак у хатніх умовах;
  • Майстар-клас па традыцыйных танцах;
  • Анімацыйны паказ «Калыханкі розных краін свету»;
  • Выстава калысак з розных рэгіёнаў Беларусі;
  • Экскурсія ад жыхароў музейнай вёскі ў помніках сектара «Цэнтральная Беларусь»;
  • Вясёлыя жарты, прыемныя нечаканасці і шмат іншага.

ЧАКАЕМ ВАС !

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Кошт квіткоў: дарослыя 8.00 BYN, вучні 4.00 BYN,

дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна

За дадатковую плату:

традыцыйныя беларускія стравы ў карчме, лепшыя сувеніры ад народных майстроў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ