Дзень нараджэння Максіма Багдановіча

09.12.2017 13:00 - 15:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) 334-42-69

9 снежня 1891 года ў сям’і настаўніка Мінскага прыходскага вучылішча Адама Багдановіча нарадзіўся сын, якому суджана было ўспыхнуць яркай зоркай на небасхіле айчыннага пісьменства. За 25 з паловай гадоў жыцця, што адмераў лёс Максіму Багдановічу, ён стаў з’явай для нашай літаратуры, узбагаціў яе новымі тэмамі і формамі, узняў да ўзроўню іншых – еўрапейскіх.

На вечарыне, прымеркаванай да Дня нараджэння Максіма Багдановіча, сучасныя беларускія пісьменнікі і мастакі распавядуць, якое месца ў іх жыцці і творчасці займае геній беларускага слова, што значыць для іх прыклад любові да Айчыны нашага выбітнага творцы.

Распачынае шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню нараджэння Максіма Багдановіча, мастацкая выстава Алы Губарэвіч “Нашай памяці срэбныя ніці…”. Выстава – гэта сучаснае прачытанне беларускай класікі, своеасаблівае прызнанне ў любові да  геніяльнага беларускага пісьменніка, адлюстраванне паэтычнага слова Максіма Багдановіча праз творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананыя ва ўнікальнай тэхніцы “art-thread”.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае ўсіх аматараў творчасці паэта прыняць удзел у нашых мерапрыемствах, якія адбудуцца

9 снежня 2017 года:

13.00 – адкрыццё выставы Алы Губарэвіч “Нашай памяці срэбныя ніці…”

13.30 – літаратурна-музычная імпрэза “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”

15.00 – ускладанне кветак да помніка Максіма Багдановіча ў скверы Парыжскай Камуны.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча,

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэлефон для даведак: 334-42-69


Вам можа быць цікава

Выстава «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі» ў Мінску

25.04.2025 17:00 - 15.06.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24)

Фотавыстава Віталя Ціхамірава «Homo Verus» у Мінску

25.04.2025 18:00 - 17.05.2025 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава «Віцебская акварэль» у Віцебску

13.05.2025 10:00 - 15.06.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ