Дзень роднай мовы ў Паставах

21.02.2015 15:00 - 18:00 Канцэртная зала (вул. Чырвонаармейская, 34) Бясплатнае

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. У Паставах ужо стала добрай традыцыяй ладзіць у гэты дзень канцэрт, які арганізоўвае Пастаўская суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Не стаў выключэннем і гэты год. Сёлета ў Паставы прыедзе мінскі гурт “Рэха” на чале з Андрусём Такіндангам і выступіць пастаўскі гурт “Скіфы” ( кіраўнік Віктар Верацельнікаў).

Канцэрт адбудзецца 21 лютага ў 15.00 у канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай, 34. Уваход вольны.

22 лютага ў 13.00 у памяшканні дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі будзе ладзіцца Агульнанацыянальная дыктоўка да Дня роднай мовы. Мэта дыктоўкі – аддаць пашану беларускай мове і паказаць, што мы – нацыя, што мы – беларускі народ.

 

westki.info

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

ZVONKU ў Мінску

23.08.2026 (19:00 - 21:00) хаб «Сквер» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 3)

«Ноч кажаноў» у нацпарку «Прыпяцкі»

23.08.2026 (19:00 - 21:00) ля гатэля «Тураў+»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ