Экаквэст у парку Горкага

05.09.2015 14:00 - 18:00 парк Горкага Бясплатнае
У парку імя Горкага 5 верасня з 14 да 18 гадзін адбудзецца «ВелаЭкаКвэст, які арганізуюць выпускнікі экастарта – курс зялёнай адукацыі ад Цэнтра экалагічных вырашэнняў.

Арганізатары прапануюць удзельнікам праехацца на ровары па нефармальных, валанцёрскіх месцах Мінска і даведацца пабольш аб экалагічных праблемах у цэлым. Можна будзе даведацца, дзе паправіць бясплатна свой ровар, навошта дрэвам пашпарт, чаму вада ў Свіслачы зялёная, хто дапаможа зарыентавацца, куды здаць старую тэхніку, навошта сартаваць смецце і шмат іншага. Яшчэ можна будзе весела правесці час з новымі сябрамі і атрымаць экалагічныя прызы.

Дарэчы, калі вам захочацца пабольш даведацца пра зялёнае спажыванне і вы знойдзеце ў сабе сілы паўдзельнічаць у падтрымцы існуючых Экапраектаў у Мінску, то нашы валанцёры дапамогуць вам атрымаць вычарпальную інфармацыю. Скончыцца мерапрыемства там жа, дзе і пачыналася – у парку ім. Горкага рэфлексіяй, падлікам балаў за выкананне заданняў і ўручэннем каштоўных падарункаў удзельнікам.

Для ўдзелу неабходна запоўніць форму ўдзельніка –
https://docs.google.com/forms/d/1yW75PD5Mol6EUIf3QKtBIxXtnZlwG5_LW-eVcYYz_zM/viewform

За падрабязнай інфармацыяй і ўсімі зменамі можна сачыць у суполцы –
https://vk.com/veloecoquest

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Гуканне вясны ў Віцебску (6+)

21.03.2026 (12:00 - 15:00) (вул. Чайкоўскага, 3 і 5)

Гуканне вясны ў Вільні

21.03.2026 (12:00 - 15:00) Pamėnkalnio skveras

Iva Sativa ў Батумі

28.03.2026 (21:00 - 23:00) Circus Arena (23 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ