Экскурсійны шпацыр па мінскіх Кальварыйскіх могілках

20.11.2016 10:30 - 12:00 ля цэнтральнай брамы Кальварыйскіх могілак Удзел бясплатны, без папярэдняга запісу
Сябры, вы заўважылі, што майстэрня экскурсій “Менскі велашпацыр” так і не абвесціла закрыццё сезону? на гэты раз зробім эксперымент – паспрабуем яго і не закрываць. Усё проста: цягам бліжэйшых халодных месяцаў мы з пэўнай рэгулярнасцю будзем арганізоўваць і праводзіць штось цікавае – хай сабе і не заўжды вела, хай сабе і не так часта. І пачынаем мы ўжо зусім хутка – у гэтую нядзелю 20-га лістапада адбудзецца пешы экскурсійны шпацыр па мінскіх Кальварыйскіх могілках, прымеркаваны да Дзядоў.
Кальварыя – святое месца для менчукоў ужо з ХVII cтагоддзя. Яно сустракае велічнай брамай у стылі класіцызму – помнікам вечнага кахання Юрыя Кабылінскага да сваёй жонкі Юзэфы. А кальварыйскія сцежкі раскрываюць таямніцы знітавання лёсаў братоў Луцкевічаў і Максіма Багдановіча, Янкі Лучыны і Далёкага Усходу, менскіх арыстакратаў Ваньковічаў і Вайніловічаў, мастака Яна Дамеля і Залатой Горкі. А па-над усім лунае крыж старадаўняга Кальварыйскага касцёла, што бачыў і жыццё, і жыццяў завяршэнне…
Чакаем вас 20.11 у 10.30 ля цэнтральнай брамы Кальварыйскіх могілак (той, што вядзе да параднага ўваходу ў Кальварыйскі касцёл, на злучэнні вуліцы Верашчагіна і Кальварыйскага праезда).
Удзел бясплатны, без папярэдняга запісу.
Дадатковая інфармацыя:
P.S. ровар можна прыпаркаваць на месцы сустрэчы

Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Лекцыя «(Не)знаёмы Ван Гог» у Мінску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Ван Гога (вул. Куйбышава, 45 (уваход з боку Куйбышава))

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ