Элвіс і Смерць: прэзентацыя новага альбома анты-кавербэнда “Гарадскі Вал”

03.03.2019 19:00 - 19:00 Кавярня «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Уваход вольны

03/03, 19:00
кавярня “Грай”
вул. Інтэрнацыянальная, 33, +375296121113
уваход вольны

Сабака Элвіс і яго сябрукі кідаюць выклік старажытнаму Злодзею. Перад фінальнай бітвай ім трэба прайсці дарогу, поўную прыгодаў: трапіць у начную Серабранку, праваліцца ў часе ў тралейбусным дэпо, стаць сведкамі Курапацкай ночы, пракаціцца на аўтазаку з футбольнымі і іншымі фанамі, пазаліпаць на заслаўскія ДОТы і замкавыя валы…

Смерць таксама не губляе часу – пакуль ты гэта чытаў, яна падабрала яшчэ таго-сяго, і, магчыма, ужо падымаецца на ліфце на твой паверх. Далучайся да сабачай каманды, танчы і перамагай – 3 сакавіка ў кавярні “Грай”!

у камандзе таксама:
Віктар Сямашка ды Кумпанія
Mokh&Fog
Антон Рудак

новы альбом на дыску – у кнігарні “Логвінаў” ад 22 лютага, а крыху пазней – на ўсіх асноўных музычных інтэрнэт-пляцоўках у электронным фармаце.

ужо апублікаваныя трэкі з новага альбома:

афіша – Л.Дубінчына, фота – М.Верабей


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Syndrom Samazvanca і сябры ў Познані

14.03.2026 (18:00 - 19:30) Dragon Social Club (Zamkowa 3/5)

Майстар-клас па набойцы «Пералётныя птушкі» ў Мінску

18.03.2026 (15:30 - 17:00) галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ